Самыя модныя курсы роднай мовы цяпер і дзеткам

14.10.2021 Замежжа

У Варшаве ў хуткім часе пачнуцца курсы беларускай мовы «Мова нанова» для дзетак. Арганізатары абяцаюць: «Ніякіх падручнікаў і сумных лекцый! Толькі тое, што любяць вашыя дзеці — гульні, забавы, спевы, танцы. Але, натуральна — па-беларуску».


81.jpg

Старт заняткаў ужо ў бліжэйшы аўторак, 19 кастрычніка, у 17.30.

Адрас: Сentrum wielokulturowe ў Варшаве, ul. Jagiellońska 54.

Дзеткам будзе прапанава спеўна-танцавальная праграма ад Таццяны Грыневіч, а дарослым - кава/гарбата (слодычы бярыце з сабой) і новыя знаёмствы.

Нагадаем, з кастрычніка ў Варшаве пачаліся заняткі «Мова нанова» для дарослых. Заняткі праходзяць у Цэнтры Беларускай Салідарнасці штопанядзелак а 18.30. Можна не толькі фізічна прысутнічаць на курсах, але і далучыцца да анлайн-трансляцыі. Гасцямі  «Мовы нанова» ў Варшаве ўжо былі музыка Алесь Дзянісаў і беларукускамоўная паэтка з Іспаніі Анхела Эспіноса Руіс.

Чытайце падрабязней пра тое, як праходзяць заняткі «Мова нанова» для дарослых у нашай гутарцы з вядоўцамі і арганізатарамі курсаў Алесяй і Антосем.