• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.07.2017 | У краіне Кіно

Мультфiльм «Маленькі прынц» у беларускай агучцы сабраў аншлаг у Гродна

З паказу мультфільма «Маленькі прынц» у Гродна распачаўся тур праекта «Беларускія ўікенды» па рэгіёнах краіны. 28-30 ліпеня наведвальнікі сеансаў у кінатэатры «Чырвоная зорка» атрымалі магчымасць паглядзець анімацыйную стужку па матывах сусветна вядомага літаратурнага твора Антуана дэ Сент-Эклюперы ў беларускамоўнай агучцы.

IMG_0095

Паказы прайшлі з аншлагам – яшчэ да пачатку сеансаў усе квіткі былі скуплены. Таму для гродненцаў, якія не паспелі паглядзець «Маленькага прынца» у беларускай агучцы, арганізатары вырашылі правесці дадатковыя сеансы 4-6 жніўня. Мультфільм распавядае гісторыю сяброўства дзяўчынкі і лётчыка з аповесці Экзюперы. Анімацыйны фільм будзе цікава глядзець як тым, хто чытаў твор Экзюперы, так і тым, хто яшчэ з ім не знаёмы. Перапляценне двух самастойных сюжэтаў мультфільма і кнігі ператвараецца ў цікавую і захапляльную гісторыю.

Ідэя перакладаць і пераагучваць сусветнае кіно розных жанраў на беларускую мову і дэманстраваць яго на вялікім экране належыць праекту «Беларускія ўікэнды» і яго кіраўніку Андрэю Кіму. Да праекта далучылася каманда сяброў і аднадумцаў — беларускія акцёры Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Маўчанаў, Уладзімір Глотаў, Сяргей Жбанкоў. Вынікам сталі больш за 20 фільмаў, перакладзеных і агучаных на беларускую мову. А з далучэннем партнёраў у асобе кампаніі velcom і яго брэнда «Атлант Тэлекам» уікенды набылі новыя масштабы. Цяпер кінасеансы ў межах праекта змогуць наведаць не толькі жыхары Мінска, але і іншых гарадоў Беларусі.

IMG_0070

«Мы вельмі рады, што праект выходзіць за межы Мінска і кіно ў прафесійнай беларускай агучцы на вялікім экране змогуць убачыць жыхары іншых гарадоў Беларусі. Да канца лета мы плануем пабываць у трох абласных цэнтрах. У кожным з іх адбудзецца па 2-3 паказы», — распавёў кіраўнік праекта Андрэй Кім.

Анімацыйны фільм «Маленькі прынц» быў абраны для старта «Беларускіх ўікендаў» у абласных гарадах Беларусі нездарма: такім чынам арганізатары і партнёры праекта вырашылі адзначыць дзень нараджэння Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. У гонар гэтай падзеі арганізатары паказаў сумесна з кампаніяй velcom перавыдалі кнігу «Маленькі прынц» у перакладзе Ніны Мацяш. Набыць кнігу з арыгінальнымі ілюстрацыямі аўтара можна будзе на кінасеансах. Акрамя таго, значная частка тыражу будзе перададзена ў бібліятэкі школ. Сто экзэмпляраў ужо адправіліся ў школы Гродна.

«velcom і «Атлант Тэлекам» паспяхова рэалізуюць розныя ініцыятывы, звязаныя з падтрымкай беларускай мовы. Таму ўдзел у праекце «Беларускія ўікенды» стаў арганічным працягам нашай дзейнасці у гэтым накірунку. Першыя вынікі супрацоўніцтва ўражваюць: за 4 месяцы мы зладзілі ў Мінску 14 паказаў, якія паглядзелі больш за 7,5 тысяч гледачоў. А беларускія трэйлеры да фільмаў у сацсетках набралі каля 1,6 мільёнаў праглядаў. І нам вельмі прыемна, што магчымасць убачыць кіно на беларускай мове ўжо сёння атрымалі жыхары Гродна, а потым і астатніх гарадоў Беларусі», — адзначыла прадстаўнік кампаніі velcom Ірына Карэліна.

IMG_0003

У межах супрацоўніцтва velcom і «Атлант Тэлекам» з праектам «Беларускія ўікенды» у мінскім кінатэатры «Масква» ўжо адбыліся паказы мультфільмаў «Таямніца Келза», «Маленькі прынц», а таксама фільмаў «Кніга Iлая» і «Пакуль ногі носяць». Цяпер да сталіцы далучыўся Гродна, а ў бліжэйшай перспектыве – Гомель і Магілёў.

Дадатковыя сеансы ў Гродна пройдуць у кінатэатры «Чырвоная зорка» (вул. Сацыялістычная, 4.) 4-6 жніўня. Пачатак сеансаў 4.08 – 19:50, 5.08 – 15.50, 6.08 –16.00. Білеты можна набыць у касах кінатэатра i анлайн. Падрабязнасці на kinakong.by.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип