У Слуцку з'явіўся мурал з Анастасіяй Слуцкай

Неўзабаве ў горадзе зьявяцца 8 розных муралаў, піша «Радыё Свабода».



Mural z Anastasijaj Sluckaj
  Мурал з Анастасіяй Слуцкай. Фота: 
Канстанцін Пархомчык


Як адзначае мастак-мураліст зь Менску Канстанцін Пархомчык, у наступныя два месяцы ў Слуцку зьявяцца 8 новых муралаў. Прычым усе зь іх намалюе ён сам. Мастаку з тэхнікай дапамагае брат, які перавозіць канструкцыі ад аднаго дому да другога. Карціну ж Канстанцін стварае сам.

Пра сваю тэхніку маляваньня, месцы, дзе ён гэтаму вучыўся і асаблівасьцям стварэньня муралаў Канстанцін Пархомчык расказаў ТыкТок-каналу Slutskgorod.

Ён адзначыў, што ў мурала, які атрымліваецца па выніку, заўсёды ёсьць пэўныя разыходжаньні з арыгінальным малюнкам. Але, на думку жывапісца, яны не павінны складаць больш за 10%. Часам атрымліваецца ўдасканаліць першапачатковы эскіз.

Пры стварэньні сеткі з клетачкамі і прапорцый людзей, жывёлаў і прадметаў Канстанцін не карыстаецца праектарам, робячы ўсё на ўласнае вока.

Ужо створаны мурал са славутай князёўнай Анастасіяй Слуцкай. Твар князёўны Пархомчык не змалёўваў зь нейкай крыніцы, а карыстаўся ўласным уяўленьнем. 

Глядзіце яшчэ: