• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.10.2014 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

Mustilide. Самая дзіўная дзяўчына Менскай вобласьці

Былая клявішніца гурта Ulis запісала ў хатніх умовах альбом, які можа стаць падзеяй, калі не ў Беларусі, дык за мяжою.

Альбом праекту колішняй клявішніцы гуртоў Ulis i Clover Club, а цяпер удзельніцы “Серебряной свадьбы” Наташы Куніцкай можна было б прадаваць разам з раманам Сашы Філіпенкі “Былы сын”. Не, ён ня мае нічога супольнага з падзеямі, якія апісваюцца ў гэтым творы, але выдатна можа ілюстраваць добрую частку аповеду – тую, дзе галоўны герой на працяглы час выпадае з гэтай рэчаіснасьці. Песьні Mustilide якраз пра “выпаданьне” чалавека з соцыюму, гэта музыка дзіўных сьненьняў і змарнелага часу, на якую абсалютна не ўплывае тое, што дзеецца тут і цяпер. Наташа пагружае слухача ў свой мікрасьвет, дзе жыць лёгка, проста і ненапружна. Звонку ў яго можа пранікнуць хіба навязьлівая мэлёдыя зь дзяцінства – Лінда там, ці “Ламбада”. 27-гадовая сьпявачка паўстае тут ў вобразе наіўнай дзівачкі, якая ратуецца ад шэрасьці дзён і “вушнога рабаўніка” (пэрсанаж з трэку №1) на сваім пэрсанальным дрэве ці хаваецца за ўяўнамі маскіраванымі дзьвярыма. Такім чынам у яе атрымліваецца захаваць сваю ўнутраную чысьціню і прапанаваць арыгінальны творчы прадукт, які не паддаецца параўнаньню, хоць тут відавочныя рэспекты і адсылкі, як да музыкі 90-х, так і да сучаснасьці. Праз гэта яе альбом досыць цяжка ўпісаць у беларускі музычны кантэкст, зрэшты як і творчасьць шэрагу іншых выканаўцаў, якія твораць у пазакантэкстнай прасторы (Vegetables, Groosha, “Кассиопея” ды інш).

У гэтых песьнях няма вострых іголак і нэрва, альбом ціхі і лагодны, пры гэтым вельмі інтымны – адчуваньне такое, што зазіраеш у прыватны дзёньнік чужога чалавека. “Secret” яго якраз у непрыдуманасьці, якімі бы дзіўнымі гэтыя песьні не падаваліся. Штучнасьць яна ж заўважная адразу, і тут яе няма зусім. Тут наогул няма нічога лішняга і кожны нумар моцны па-свойму, асабліва вылучаецца “Смысл” – сапраўды сэнсавая кропка праграмы, і “Golden Pool”, вартая ратацый на эўрапейскіх радыёстанцыях. Калі б па выніках году прысуджалася прэмія за самы наіўны і дзівацкі альбом, то яе выйграў бы праект Mustilide.

Ідэя: 8
Выкананьне: 9
Тэксты: 8
Запіс: 8
Аздабленьне: 8

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип