18 траўня ў Заслаўі адкрываецца «Музей беларускай маляванкі»

18 траўня 2023 у Міжнародны дзень музеяў пачне работу новая экспазіцыйная прастора ў складзе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» — Музей беларускай маляванкі.

афішка_маляванка_экспазіцыя-.jpeg


Урачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі пачнецца а 12:00 (адрас музея: вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе). 

Калекцыя музею пачыналася з дывана працы Язэпа Драздовіча. Яе пачынальнікам стаў Аляксандр Рак — галоўны захавальнік фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». А памяшканнем для новага музею стаў флігель-эрмітаж былога палаца Пшаздзецкіх.

Чытайце таксама: Аляксандр Рак: «У маляваных дыванах» зашыфравана душа народа

19 траўня, да Міжнароднага дня музеяў і пачатку работы новага музея, тут адбудзецца два мерапрыемствы. А 14 гадзіне запланавана акцыя «Музей беларускай маляванкі. Плён і пожня ў сэрцах…». 

А ў 19:00 пачнецца акцыя «Музей Беларускай маляванкі / Discovery — стань першым!» у рамках міжнароднага праекта «Ноч музеяў».

афішка_маляванка_выстава-.jpeg