Музэй Караткевіча можа зьявіцца і ў Рагачове

29.10.2009

karatkevich_pomnik

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў стаў ініцыятарам адмысловага прэс-туру па караткевіцкіх мясьцінах. Журналісты дзяржаўных і недзяржаўных медыяў пабывалі ў Воршы, дзе нарадзіўся Ўладзімер Караткевіч, і ў Рагачове — там аўтар напісаў “Ладзьдзю роспачы” ды іншыя знакамітыя творы.

У вандроўку, арганізаваную БАЖ, паехалі17 прадстаўнікоў розных выданьняў. Яны наведалі Аршанскі музэй Караткевіча, прайшліся па вуліцы, якая носіць ягонае імя, пабылі калі хаты сваякоў пісьменьніка, дзе быў напісаны раман “Дзікае паляваньне караля Стаха”, усклалі кветкі да помніка ў Прыдняпроўскім парку. Тэкст цалкам.

Тэгі: ,