• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.04.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Музычна-літаратурныя сустрэчы разам з “Будзьма беларусамі!”

Вось і прыйшла даўгачаканая вясна! Цяпло, святло, натхненне…

Першы красавіцкі тыдзень не абыйшоўся без творчых сустрэч ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 2 красавіка сямейны дуэт Аксану Спрынчан-Малішэўскую і Яраша Малішэўскага сустракалі ў дзіцячай бібліятэцы № 1 г. Мінска. Яднанне паэзіі, прозы і музыкі прадэманстравалі выступоўцы, раскрыўшы перад 5-класнікамі 42-й гімназіі некаторыя таямніцы краіны творчасці. Спадар Яраш, кіруючы музычнай часткай, зачараваў аўдыторыю змястоўнай інфармацыяй пра беларускія інструменты – яна перамяжалася з жывым гучаннем тых самых інструментаў, пра як ікія ішоў расповед. Спадарыня Аксана вяла рэй у літаратурнай частцы. Апрача дэманстрацыі сваіх кніг: “Смачная кніга”, “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта”, і аповедаў пра іх, пісьменніца праверыла кемлівасць гледачоў рыфмаванымі загадкамі. А завяршылася сустрэча песняю, гімназісты развучылі разам з Ярашам.

 

Гэтам жа днём паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава завіталі на Вілейшчыну: у Любанскую і Куранецкую сярэднія школы. Па просьбе школьнай адміністрацыі госці прысвяцілі свае выступы Яе Вялікасці Беларускай Кнізе – расказалі пра свае першыя кнігі, прыгадалі найбольш памятныя чытацкія ўражанні. Спадар Міхась, пазнаёміўшы старшакласнікаў са сваёй новай кнігай “Выспятак ад Скарыны”, прачытаў кнігазнаўчую міні-лекцыю пра ролю кнігі ў гістарычным лёсе Беларусі: “У свеце ведаюць пра Вялікую Кітайскую сцяну ці пра самы высакагорны горад Мачу-Пікчу ў перуанскіх Кардыльерах, абгароджаны высечанай з суцэльнай скалы каменнай сцяной. За тымі сценамі і кітайцы, і перуанцы пачуваліся ў бяспецы. А як вы думаеце, з чаго складзеная абарончая сцяна Беларусі? З якіх найтрывалейшых матэрыялаў, што і ў агні не згарэлі, і перад ваеннымі землятрусамі ўстаялі?” – з такім пытаннем да школьнікаў звярнуўся паэт.

Адказ на яго просты і складаны адначасова: “З кніг. З тысячаў і мільёнаў кніг, якія леглі ў тую сцяну замест цаглінаў і камянёў. І гэта самая трывалая сцяна, самы надзейны мур у свеце, бо яго не падкапаеш і таранам не разаб’еш. Я называю гэта – Беларускі кнігамур. Ён самаўзводзіцца ў кожным з нас, робіцца вышэй і мацней з кожнай прачытанай кнігай. Таму мы, беларусы, павінны ў кожнай кватэры-хаце мець па бібліятэцы. Невыпадкова вялікі будаўнік ахоўнай сцяны Беларусі Уладзімір Караткевіч напісаў у адным са сваіх праграмных вершаў: “Чалавек прыходзіць з-за далёкіх, чужых нам меж і здзіўляецца: што вы за нацыя, хай вас халера, што ні дом – сотні кніг! Гэта правільна, дружа, іначай бы мы не былі ні народам, ні нацыяй, а гноем, хімерай”. Таму і не дзіўна, што беларус, “выходзячы пад бомбы ў дарогу, мае – у сэрцы Бога, а ў кайстры – Багдановіча, Танка, Купалу, Коласа, Панчанку і Эклезіяста”. Нам трэба радавацца кожнай таленавітай беларускай кнізе – з яе выхадам ахоўная сцяна Беларусі мацнее”, – падкрэсліў пісьменнік.
Спадарыня Таццяна захапіла школьнікаў віртуозным выкананнем песень на вершы беларускіх класікаў, падцвердзіўшы вышэй сказаныя словы. Некалькі вясёлых народных песень прагучалі ў імправізаваным харавым выкананні, у якім удзельнічалі і вучні, і настаўнікі.

 

 

 

 

 

3 красавіка творча-сямейны дуэт Яраша і Аксаны Малішэўскіх зноўку завітаў ў дзіцячую Мінскую бібліятэку – на гэты раз № 16. Госці адразу ж апынуліся ў прыязнай і цёплай атмасферы, якая выявілася дужа сугучнай з цудоўным веснавым днём. Дзякуючы душэўнаму настрою, створанаму супрацоўнікамі бібліятэкі і настаўнікамі, выступ перад навучэнцамі чацвертых класаў праходзіў лёгка і нязмушана. Тэма стагоддзя ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі сталася адным са стрыжняў, на якіх будавалася імпрэза. Практычна адразу быў наладжаны “кантактны мост” паміж слухачамі і выступоўцамі. Спадарыня Аксана, як пісьменніца, дэманструючы свае кнігі, апавядала пра сваю ўнікальную калекцыю жабак, а спадар Яраш – пра зборы музычных інструментаў, частку якіх ён узяў з сабою для дэманстрацыі. Слухачы даведаліся пра дуду і акарыну, пішчык і варган, дудкі і жалейкі. Па-сяброўску цёплая і плённая сустрэча не пакінула раўнадушным ніводнага наведвальніка.

 

 

А 4 красавіка ў кніжнай краме “Акадэмкніга” адбылася аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі. Тут прэзентавался яго новая кніга “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Раман-казка стаў працягам прыгодаў знаёмых чытачам ажно з 1989 года герояў. Наведвальнікі крамы з цікавасцю слухалі спадара аўтара, з удзячнасцю атрымлівалі ад яго аўтографы на толькі што набытых кнігах. Тут жа прысутнічала і мастачка, якая афармляла кнігу, Хрысціна Баранава.

Больш падрабязна гл.тут

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип