“Музычныя зазімкі” прагучаць у Лідзе

lida_afisa

Бардаўскі канцэрт пад назвай “Музычныя зазімкі” мае адбыцца ў г. Лідзе Гродненскай вобласці 1 лістапада.

У канцэрце возьмуць удзел Алесь Камоцкі, Таццяна Беланогая, Зміцер Казлоўскі. Імпрэза ладзіцца ў актавай залі музычнай школы, якая знаходзіцца па адрасе: Савецкая, 10 і распачнецца ў 17.00.

Уваход вольны.

Канцэрт пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: