“Музычныя зазімкі” прагучалі ў Лідзе

Бардаўскі канцэрт пад назвай “Музычныя зазімкі” з удзелам бардаў Алеся Камоцкага, Змітра Казлоўскага і Таццяны Беланогай у музычнай школе горада Ліда прайшоў 1 лістапада.

На сустрэчу з бардамі прыйшлі дзеці, моладзь і людзі сталага веку.

На канцэрце праводзіліся конкурсы, пераможцы атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Таццяна Беланогая: “Мяне вельмі парадавалі дзеці з гуртка “Спадчына”. Яны актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і перамагалі. Вось гэта прыклад, як трэба выхоўваць наступнае пакаленне”.

Выступ ладзіўся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

dscf0147

dscf0175

dscf0155

dscf0173

dscf0156

Тэгі: