Музейная экспазіцыя папоўнілася паляўнічай стрэльбай ХІХ стагоддзя

30.03.2010 Культура

Супрацоўнікі дзяржбяспекі ў чарговы раз папоўнілі экспазіцыю Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Днямі начальнік УКДБ па Гродзенскай вобласці генерал-маёр Іван Корж перадаў у музей каштоўны экзэмпляр агнястрэльнай зброі ХІХ стагоддзя.

Паводле інфармацыі прэс-службы УКДБ па Гродзенскай вобласці, у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па барацьбе з незаконным абаротам зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў была атрымана інфармацыя аб намеры жыхара абласнога цэнтра прадаць паляўнічую стрэльбу ХІХ стагоддзя ў прыватную калекцыю грамадзяніна адной з заходнееўрапейскіх краін. Гродзенца схілілі да добраахвотнай выдачы зброі, якая ўяўляе гістарычную каштоўнасць. Тэкст цалкам.