Музыка Palina на Тыдні Высокай Моды ў Парыжы

На адной з галоўных падзей свету моды Paris Haute Couture загучалі трэкі беларускай выканаўцы Palina. А менавіта на паказе Couture Spring 2025 моднага дома з Лівана Georges Hobeika, піша тэлеграм-канал КЛІК

Palina

Сэт Паліны павінен быў дапоўніць і раскрыць тэму калекцыі: смерць, спадчыну і веліч. Таксама гэта быў трыб’ют натхняльніцы і настаўніцы, маці і бабулі заснавальнікаў дома — Мары Хабейка.

І, здаецца, у Паліны атрымалася адлюстраваць вытанчанасць і элегантнасць моднага дома, захаваўшы свой вытанчаны электронна-танцавальны стыль.

Паліна і да гэтага супрацоўнічала з прадстаўніком сусветнай моды — французска-мараканскім брэндам Casablanca. Але гэтая калабарацыя — новая вяршыня і круты вопыт.