Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач — на волі!

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


480.jpg

Нагадаем, Надзею і Уладзіміра затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў Надзеі разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. У снежні Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі (арт. 342 КК).

Сёння муж і жонка выйшлі з калоній, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны знаходзіліся за кратамі 1 год, 8 месяцаў і 19 дзён.

Акрамя іх у зняволенні апынуліся музыкі Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.