Музыкі за экалогію

Свята жывой музыкі і чысціні навакольнай прыроды, вечарыну аўтэнтычных спеваў і карагодаў – “Музычны кастрычнік” – зладзіў гурт “Джамбібум” са сваімі сябрамі ў музеі народнай архітэктуры і побыту у суботу 3-ага кастрычніка.

Свята прыходзіла за горадам, дзе драўляныя забудовы старадаўніх дамоў і чысціня восеньскага паветра былі часткай агульнай атмасферы.

Сёлетняя імпрэза — спроба знітаваць чысціню прыроды з культурай, экалогію з музыкай, а добры настрой са зменлівым надвор’ем.

Адзін з выступоўцаў – Андрусь Такінданг:
— Гэта свята прысвечана не толькі музыцы і весялосці. Сёння  музыкамі будуць уздымацца і экалагічныя пытанні. Мы будзем размаўляць і разважаць пра экалагічныя праблемы.

fota-3

Андрусь Такінданг

Адзін з арганізатараў свята — экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”, якое займаецца вырашэннем экалагічных праблемаў у Беларусі і спрабуе прыцягнуць увагу грамадства да экалагічных каштоўнасцяў.

Каардынатар “Зялёнай сеткі”, Яраслаў:

— Мы зацікаўлены ў далучэнні грамадства да клопату пра экалогію ўсімі сродкамі, у тым ліку шляхам культурных імпрэзаў. Мы хочам, каб гэта было ненавязліва, каб гэта было адначасова і весела, і карысна.

Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4

Экалогію сёлета падтрымлівалі музыкай ды разбаўлялі спевамі: пажарны аркестр “Гаротніца”, гурты “Кумалёнтрэ” і “Джамбібум”.

fota-5
Выступ гурта “Гаротніца”


fota-6
Гурт “Джамбібум”

Гурт “Кумалёнтрэ”:
— У нас усе песні экалагічныя: “Возера”, “Мора”, “Пад ялінай”.

fota-7

Гурт “Кумалёнтрэ”

Паўплываць на экалагічнае становішча ў свеце сёння можа кожны. Пра гэта цвердзіць арганізатар вечарыны, музыка з гурта “Джамбібум”, Арцём Быстрык:

— Экалогія, на маю думку, важная справа ў жыцці кожнага чалавека. Бо на жыццёвым, чалавечым узроўні можна рабіць нескладаныя рэчы, якія б станоўча ўплывалі на агульны экалагічны стан. Напрыклад, раздзяляць смецце.

Наведвальнікаў вечарыны чакаў сюрпрыз — ільняныя торбы ў падарунак узамен на звыклыя пластыкавыя пакеты, якія прыносяць шкоду навакольнаму асяроддзю. Торбы можна было размаляваць акрылавымі фарбамі.
fota-8

fota-9

Размалёўка экаторбаў

Пад фольк-музыку ды аўтэнтычныя спевы “музычнага кастрычніка” танчылі дзеці і дарослыя.

fota-10

fota-11

Наведвальнікі

На імпрэзу завітала группа настаўніц адной з мінскіх школаў. Настаўніцы адзначалі прафесійнае свята, якое сёлета святкавалася 3-ага кастрычніка, ды з імпэтам танчылі і вадзілі карагоды пад музыку.

Адна з настаўніц:
— Бярэмся за рукі і хадзем карагоды вадзіць!

fota-13
Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4

Карагоды

Музычнае свята экалагічнай чысціні скончылася разам з захадам сонца і вечаровым пахаладаннем.

Фота Мар’яны.