• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
05.07.2022 | Грамадства

«Мы дачакаемся вызвалення Каці, і будзем разам, і будзем шчаслівыя»

Учора ў Гомельскім абласным судзе пачаўся новы судовы працэс над журналісткай Кацярынай Андрэевай.


69.jpg

Нагадаем: Кацярына была затрымана за стрым падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Яе асудзілі да двух гадоў зняволення. Свой тэрмін Кацярына Андрэева адбывала ў папраўчай калоніі № 4 у Гомелі, ён павінен быў завяршыцца 5 верасня 2022 года.

Але 10 лютага журналістку раптам этапіравалі ў СІЗА Гомеля. Пазней сям’і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі новае абвінавачванне. Зараз ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

— Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме, таму, натуральна, нават блізкія не змогуць патрапіць на яго, — распавёў «Народнай Волі» Ігар Ільяш, муж Кацярыны. — Адвакат, які будзе на судзе, таксама не мае права агалошваць нейкую інфармацыю, таму ўсё засакрэчана. Што канкрэтна інкрымінуецца Кацярыне і на падставе якіх падзей узнікла абвінавачванне — не вядома.

Адзінае, што я змагу даведацца, гэта пра дату, калі будзе агалошвацца прысуд. І агалошванне рэзалютыўнай часткі павінна быць адкрытым. Прынамсі блізкія змогуць прысутнічаць. Таксама, напэўна, даведаюся, калі адбудзецца перанос працэсу ці аб’явяць перапынак. А вось іншая інфармацыя — сакрэт. Не зможам даведацца нават пра тое, які тэрмін запросіць бок абвіначвання.

— Якія ў вас прагнозы наконт канчатковага рашэння суда?

— Ніякіх прагнозаў не раблю, бо ў сённяшняй сітуацыі рабіць гэта абсалютна бессэнсоўна. Разумею, што рашэнне будзе прымацца палітычнае, і з досведу справы Каці можна зразумець, што ўсе гэтыя судовыя тэрміны даволі ўмоўныя. У тым сэнсе, што яны могуць як з’явіцца, так і быць скасаваны ў любы момант.

Каця павінна была выйсці на волю ў верасні гэтага года, але ж бачым, што раптоўна ўзнікла новая справа. Таму разважаць пра тое, што гэта будзе за прысуд, які тэрмін можа атрымаць жонка, — гэта тое самае, што гадаць на кафейнай гушчы.

Але я веру, што мы перажывём і гэта. Мы дачакаемся вызвалення Каці, і будзем разам, і будзем шчаслівыя! Гэта ўпэўненасць дае нам сілы трымацца і змагацца.

Сяргей Заблоцкі, «Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM