Мемарыял зніклым малым радзімам

centralny-kamen

Малая радзіма ў кожнага свая. Толькі камусьці няма куды вяртацца і няма чаго наведаць, таму што той вёскі, адкуль ён родам, ужо даўно няма на мапе. Засталося поле, садовыя кветкі на ўскрайку леса, забытыя хаты…

lubanski-selsavet

У Вілейскім раёне існуе адзіны пакуль у краіне мемарыял “Памяці былых вёсак”. Ён адчыніўся 30 чэрвеня 2009 году. Ідэя, што належала Яўгену Ігнатовічу, старшыні раённага савету дэпутатаў, была падтрыманая грамадскасцю раёну. Усяго за апошнія 70 гадоў у Вілейскім раёне стала на траціну меньш вёсак: знікла 253, засталося 400.

ahulny-vyhliad

Мемарыял месціцца непадалёк ад раённага цэнтру і бачны з дарогі: лугавіна з вялікімі камянямі. Камянёў чатырнаццаць, па колькасці сельсаветаў. На кожным камяні напісаныя назвы вёсак, у якіх з розных прычынаў ужо не жывуць людзі. Падчас Другой сусветнай вайны 45 вёсак былі спаленыя фашыстамі, і дзве з іх так і аднавілі. У час калектывізацыі меншыя вёскі далучалі да большых, высялялі людзей з хутароў. Каля 10 вёсак былі адселеныя з месца, дзе ў васьмідзесятыя гады было пабудаванае Вілейскае вадасховішча. Пры ўсталяванні памятных камянёў намагаліся змясціць вёскі па тых баках свету, дзе яны знаходзіліся ў раёне.

mastok

sciazynka

У цэнтры мемарыялу – драўляны масток, які вядзе да самага вялікага каменю з запрашэннем прыпыніцца і згадаць тут родную вёску, падумаць пра свае карані. Праз лугавіну з камянямі працякае каменная рачулка. Каля “сельсаветаў” знаходзяцца іх сімвалы: калодзежны журавель з вядром, барана, драўляныя скульптуры… Сэнсавым цэнтрам мемарыялу з’яўляецца хатка. Але калі падысці бліжэй, бачна, што гэта не хатка, а ўсяго толькі макет, сімвал жытла.

altanka-kamiani-i-skulptury

У інтэрв’ю газеце “Звязда” краязнавец Анатоль Рогач некалі сказаў: “Калі ў людзей была свая зямля, вялікая гаспадарка, то яны трымаліся за родныя мясціны. Пасля вяскоўцаў практычна пазбавілі прысядзібнага ўчастка, адвучылі гаспадарыць. І вёска старэла, бо моладзь з’язджала ў гарады і не бачыла свайго далейшага жыцця на прасторах краю”.

Многія з нас паходзяць з вёскі. І шмат хто з іх хутка забудзецца на гэта. Падобны мемарыял – рэшта памяці для нашчадкаў пра сваё мінулае.

Тэгі: