На фінскім фестывалі кароткаметражнага кіно Tampere Film Festival перамогу атрымаў беларускі дакументаліст

13.03.2023 Кіно

У намінацыі «Лепшае дакументальнае кіно» лепшым быў названы фільм Away рэжысёра Руслана Фядотава, — піша «Святы Белавуд».


334989980_997632754552359_6310841532072840561_n.jpg

Стужка распавядае пра ўкраінскіх дзяцей, якія перажываюць вайну ў эвакуацыі ў Венгрыі.

Фільм ўжо адзначалі ўзнагародай у мінулым годзе на фестывалі IDFA у Нідэрландах.