На Гродзеншчыне за тры гады колькасць наведвальнікаў музеяў павялічылася на 10,7 працэнта

12.02.2014 У краіне

У Гродзенскай вобласці за тры гады колькасць наведвальнікаў музеяў павялічылася на 10,7 працэнта. Аб гэтым сёння на калегіі паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.n01У 2013 годзе ўсяго з улікам выставак, экспазіцый, іншых культурных мерапрыемстваў і праграм музеі Гродзенскай вобласці наведалі амаль 422 тыс. чалавек (у папярэднім годзе – каля 402 тыс.). Пры гэтым перавыкананы план па колькасці наведвальнікаў, зацверджаны дзяржпраграмай “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады (ён прадугледжваў рост у параўнанні з 2010 годам на 6 працэнтаў).

Як паведаміў Аляксандр Вярсоцкі, колькасць бясплатных наведвальнікаў музеяў штогод зніжаецца і ў мінулым годзе склала 53 тыс. чалавек. Астатнія госці куплялі білеты і давалі магчымасць музеям зарабляць сродкі на ўтрыманне.
Музеі павялічылі колькасць праведзеных экскурсій (з 8 тыс. да 8,5 тыс.), выставак (з 252 да 260). У тым ліку 56 працэнтаў выставак праведзены з уласных калекцый. У агульным пазабюджэтным даходзе (Br3,3 млрд) паступленні ад выставачнай дзейнасці склалі Br1,2 млрд (у 2012 годзе – каля Br450 млн). Музеі могуць і павінны паляпшаць сваю дзейнасць на выстаўках праз актыўную рэкламу, цікавае і рознабаковае абслугоўванне розных катэгорый публікі, падкрэслівалася на калегіі.

Важнай падзеяй у музейнай сферы стала стварэнне новых пастаянных экспазіцый Смаргонскага і Ашмянскага гісторыка-краязнаўчых музеяў, якія атрымалі высокую ацэнку. Адрамантаваны будынак Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея і створана пастаянная экспазіцыя “Літаратурны свет Бацькаўшчыны”. У Музеі вавёркі ў Вялікай Бераставіцы праводзіцца мантаж дзвюх залаў пастаяннай экспазіцыі.

У мінулым годзе музеі вобласці папоўнілі свой фонд на 6870 музейных прадметаў. Музейны фонд павялічыўся на 1,5 працэнта і складае больш як 451 тыс. адзінак захоўвання. Новыя рэліквіі з’явіліся ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі пры плане 3 працэнты. Колькасць рэліквій, што выкарыстоўваюцца для паказу шырокай публіцы, павялічылася на 27,4 працэнта пры плане 6 працэнтаў. Усяго ў Гродзенскай вобласці функцыянуюць 18 музеяў сістэмы Міністэрства культуры.

Алена Стасюкевіч, БЕЛТА

Тэгі: , ,