• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.08.2023 | Гатуем з «Будзьма!»

Таўканіца з макам — салодкая страва з бульбы

Кожны беларус хоць раз у жыцці капаў бульбу, а пасля насалоджваўся стравамі са здабытага ўраджаю. Беларуская кухня за амаль два стагоддзі захавала дзясяткі рэцэптаў, дзе галоўным інгрэдыентам з’яўляецца бульба. Ёсць нават стравы, дзе спалучаецца на першы погляд неспалучальнае. Да прыкладу, мак, цукар і бульба. Прыгатуем жа трыдыцыйную, але амаль забытую беларускую страву — таўканіцу з макам.


Taŭkanica

Як беларусы спалучылі мак і бульбу?

Бульба стала папулярнай у нашых продкаў у сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Нездарма яе сталі называць другім хлебам. Гэты прадукт быў на стале амаль штодня, з яго гатавалі вялікую колькасць страваў. Адна з іх — таўканіца, цяпер мы яе ведаем як бульбяную кашу. Мода на таўчоную бульбу прыйшла з Францыі, дзе страва называлася «purée» (ад дзеяслова «purer» — ачышчаць). У нас назва пайшла ад адмысловай прылады — таўкача, якім бульбу даводзілі да кансістэнцыі пюрэ.

Таўканіцу гатавалі як у посным варыянце, так і з рознымі начыненнямі. На першы погляд падаецца, што самым распаўсюджаным дадаткам да бульбяной кашы было смажанае сала з цыбуляй, але так склалася не адразу. Першапачаткова таўканіцу падавалі з макам і кубкам малака. Бульбяную кашу, праслоеную макам, маглі яшчэ запячы ў печы або проста давалі астыгнуць, каб яна стала падобнай да бульбянога пірага. Вышэйшыя саслоўі ўжывалі з такім гарнірам птушку.

Таўканіца не адзіная страва з бульбы, куды дадавалі мак. З макавым начыненнем нават смажылі дранікі ці дадавалі ў бульбяныя клёцкі або цеста для абаранак.

Чытайце яшчэ: Пышная здоба макаўка на Раство. Гатуем з «Будзьма!»

Як прыгатаваць таўканіцу

Бульбу трэба пачысціць і зварыць да гатоўнасці ў прысоленай вадзе.

Дадаць добры кавалак масла, паступова ўліваць вяршкі, прамінаючы бульбу таўкачыкам. Таўчы бульбу трэба, пакуль маса не стане падобнай па кансістэнцыі на крэм.

Мак заліць гарачай вадой і даць настаяцца каля 30 хвілін, потым вадкасць зліць, у мак дадаць цукар па смаку і пратаўчы таўкачыкам.

Форму, у якой будзе падавацца страва, злёгку змазаць алеем, выкласці слаямі бульбу і мак. Даць астынуць, каб бульбяная маса «схапілася». Пры падачы можна ўпрыгожыць лістком пятрушкі. Падаваць страву можна з малаком.

Смачна есці!

На 5–6 порцый спатрэбіцца:

• Бульба — 1 кілаграм

• Вяршкі — 150 мілілітраў

• Мак — 100 грамаў

• Масла — 60 грамаў

• Соль і цукар — па смаку

Чытайце яшчэ: Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма!»


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі

Галубка з яго тэатральнымі «галубянятамі» абвінавачвалі і ў нацыяналізме, і ў агітацыі за савецкую ўладу....

Апошнія навіны

    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип