Гатуем мішкулянцыю — любімую страву каралевы Боны

Панурай восенню нашыя продкі любілі гатаваць адмысловы булён з гародніны, які прыйшоў у нашую кулінарную традыцыю з Італіі. Прывезла гэты рэцэпт італьянка Бона Сфорца — каралева Рэчы Паспалітай. Прыгатуем гэтую страву разам!


Miškulancyja

Як на Беларусь прыйшла італьянская кухня?

Гісторык традыцыйнай народнай кухні Алена Мікульчык сцвярджае, што зʼяўленне моды на італьянскую кухню звязана з імем Боны Сфорцы, якая выйшла замуж за караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта І. Дзякуючы яе кулінарным захапленням нашыя продкі дазналіся пра італьянскую кулінарную традыцыю.
Страва пад назвай мішкулянцыя з’яўляецца ў кнізе Станіслава Чарнецкага «Compendium erculorum, albo Zebranie potraw», якая выйшла ў 1682 годзе. Таксама гэты суп можна знайсці ў кнізе «Літоўская кухарка» Вінцэнты Завадскай, якая была выдадзена ў 1854 годзе і перавыдавалася шмат разоў. А ў кулінарных трактатах ад 198 года суп мае назву «ўсяго патроху».

Як прыгатаваць мішкулянцыю

Miškulancyja

Інгрэдыенты:

  • Бульба — 300 грамаў
  • Капуста — 200 грамаў
  • Фасоля — 100 грамаў
  • Морква — 100 грамаў
  • Сельдэрэй — 80 грамаў
  • Грыбы — 40 грамаў
  • Вада — 3 літры
  • Соль і перац па смаку

Як гатаваць

Сухія грыбы замачыць у гарачай вадзе на 20 хвілін, а потым парэзаць. Калі выкарыстоўваеце свежыя грыбы, то іх замочваць не трэба.

Укінуць грыбы ў падсоленаю ваду і давесці да кіпення.

Miškulancyja

Гародніну парэзаць на аднолькавыя кавалкі і дадаць да булёну. Варыць 30 звілін. Пасаліць і паперчыць па смаку.

Miškulancyja

Падаваць прысыпаўшы зелянінай.

Miškulancyja

Смачна есці!

Чытайце яшчэ:

Фасоля з меню Радзівілаў. Гатуем разам з «Будзьма»

Каша з гарбуза — карысны і смачны восеньскі сняданак

Смажаны карп пад смятанна-часночным соусам. Гатуем з «Будзьма