Гатуем простую і смачную страву — дранікі з кабачкоў

Ці ведалі вы, што любімую страву беларусаў — дранікі — можна прыгатаваць не толькі з бульбы, але і з кабачкоў? Распавядаем, адкуль на беларускіх землях з’явіўся гэты від гародніны і дзелімся рэцэптам кабачковых дранікаў.

7.jpg


Старажытныя багі і кабачкі

Навукоўцы лічаць, што кабачкі з’явіліся на тэрыторыі паўночнай Мексікі прыкладна каля 5 тысяч гадоў таму. Іх ужывала карэннае насельніцтва. У жыхароў тых земляў па легендзе нават была казка пра з’яўленне кабачкоў. Шмат тысяч гадоў таму рыбаловы засялялі ўзбярэжжа Атлантычнага акіяну і харчаваліся ў асноўным рыбай і расліннай ежай. Мужчыны сыходзілі рыбачыць, а жанчыны маліліся аб дабрабыце.

Але аднойчы жаночаму цярпенню прыйшоў канец, яны звярнуліся з малітвамі да багоў, каб тыя далі ім расліну, якая была б далікатнай і смачнай, як рыба, а колерам нагадвала чарапаху. Багі паслалі на зямлю кабачкі. Невядома, які сорт кабачкоў нагадвае на смак рыбу, але зялёныя кабачкі па колеры блізкія да колеру чарапахі.

З батанічнага саду на кухню

Еўропа даведалася пра гэтую гародніну толькі ў XVI стагоддзі, дзякуючы адкрыццю «Новага свету» Хрыстафорам Калумбам. Кабачкі першапачаткова не гатавалі, а вырошчвалі іх як дэкаратыўную расліну. Хаця ёсць звесткі, што туземцы ўжывалі ў ежу кабачковыя семкі.

Спачатку кабачкі вырошчвалі ў батанічных садах. У XVIII стагоддзі італьянцы першымі пачалі выкарыстоўваць недаспелыя кабачкі ў ежу. Кабачкі трапілі ў кулінарныя кнігі і сталі выдатным інгрэдыентам для сытных і смачных страў.

У XIX стагоддзі, за часамі Расійскай Імперыі, гэтая расліна з’явілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Кабачкі патрапілі да нашых продкаў з Турцыі і Грэцыі. У хуткім часе, як і бульбу, пакаштавалі дзіўную расліну і пачалі ўжываць у ежу.

Як прыгатаваць кабачковыя дранікі?

Інгрэдыенты:

Кабачок — 500 грамаў

Цыбуля — 80 грамаў

Мука — 3 сталовыя лыжкі

Адно яйка

Алей у цеста — сталовая лыжка

Соль і перац па смаку

1.jpg
Прадукты для кабачковых дранікаў

Кабачкі ачысціць ад скуркі і выдаліць семкі, парэзаць на буйныя кавалкі.

2.jpg

Натаркаваць на сярэдняй тарцы і адціснуць вільгаць.

3.jpg

Дадаць яйка, натаркаваную цыбулю, муку, уліць алею, прысаліць і паперчыць.

4.jpg

Перамяшаць да аднароднай масы і даць пастаяць каля 30 хвілін.

5.jpg

На патэльню наліць алею, перамяшаць кабачковую масу яшчэ раз, выкласці дранікі на гарачы алей, смажыць з абодвух бакоў да залацістай скарыначкі.

Калі вы прытрымліваецеся дыеты, можна смажыць кабачковыя дранікі на антыпрыгарнай патэльні без алею, такім чынам вы рэзка зніжаеце каларыйнасць стравы.

6.jpg

Гатовыя кабачковыя дранікі падаваць са смятанай і зелянінай. Смачна есці!

7.jpg


А.М., Budzma.org