Кніга рыхтуецца да выдання, паведамляецца на старонках выдавецтва. Пры замове і перадаплаце да 30.09.2023 вы атрымліваеце да 30.10.2023 кнігу ў цвёрдай вокладцы па выдавецкай цане.
"...Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку...
Падрабязная інструкцыя пра тое, як атрымаць кнігу, распісана па спасылцы.
Пасля выхада кнігу можна будзе атрымаць самавывазам у краме выдавецтва, кур'ерам па Мінску, Белпоштай і Еўрапоштай, магчыма перасылка за мяжу.