«На правым плячы — Каліноўскі, на левым плячы — Купала»: мінскі гурт SDL выпусціў сінгл, прысвечаны кожнаму беларусу

23.04.2021 Музыка

Мінскія рокеры SDL (Сярод Добрых Людзей) презентавалі свой першы сінгл на беларускай мове.


Nieparalelny swiet - гатовы.jpg

«Мы ніколі не ставілі мэты пісаць па-беларуску, амаль усе песні раней пісаліся на рускай мове, — кажуць музыкі. — Але апошнія песні, з улікам усіх падзей, нечакана для нас натуральна напісаліся па-беларуску, чаму мы вельмі ўсцешаныя. Гэты сінгл мы прысвячаем усім вольным беларусам. Жадаем ганяць ва усю моц і заставацца вольнымі».


Дарэчы, у лютым у гурта выйшаў першы паўнафарматны альбом.