Каманда дакументальнага фільма «Шлях на Славалачу» шукае партнёраў

«Шлях на Славалачу» – гэта дакументальны фільм аб міжнароднае супрацы народных музыкаў з Апалачаў, Беларусі і Заходняй Украіны, якія, нягледзячы на ўсе цяжкасці, сталі глабальнай сям'ёй.


1111111.jpg

Гэта поўнаметражны дакументальны фільм працягласцю 90 хвілін з магчымасцю вытворчасці кароткіх дакументальных фільмаў да 6 серый па 45 хвілін.

На дадзены момант працэс здымак скончаны і аўтары перайшлі на стадыю пост-прадакшн – каманда шукае фінансаванне для постпрадакшну, распаўсюджвання, а таксама міжнародных партнёраў па сумеснай вытворчасці і агентаў па распаўсюджванні.

Каманда ўжо 2 гады здымае ў Беларусі, Украіне і ЗША. Прэм’ера запланаваная на красавік ці травень 2022 года.

Прадзюсаркай праекту выступае Надзея Ількевіч, рэжысёр Варфаламей Курага. Падтрымаць праект можна па спасылцы.