На волю выйшлі асуджаныя па справе студэнтаў

30.11.2022 Краіна

Сярод іх паэтка Ксенія Сырамалот, паведамляюць праваабаронцы.


photo_2022-11-30_11-52-11.jpg

10 фігурантаў «справы студэнтаў» сёння выйшлі на волю, гэта Яна Арабейка, Кася Будзько, Вікторыя Гранкоўская, Анастасія Булыбенка, Марыя Каленік, Алана Гебрэмарыям, Вольга Філатчанкава, Ягор Канецкі, Ілля Трахтэнберг і Ксенія Сырамалот.

Ксенія Сырамалот — паэтка, студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, спецыяльнасць «Сацыяльныя камунікацыі», прэс-сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў, валанцёрка Праваабарончага цэнтра «В***а». Яе вершы друкаваліся ў часопісе «Маладосць». Восенню 2020 года Ксенія Сырамалот брала ўдзел у запісе відэазвароту студэнтаў і выкладчыкаў БДУ супраць гвалту.