Тут і цяпер: як зладзіць падзею, цікавую кожнаму беларусу? Абвешчаны набор на акселератар пад ментарствам Валярыны Куставай

Рух Беларускай Салідарнасці аб’яўляе набор удзельнікаў і ўдзельніц на акселератар пад ментарствам Валярыны Куставай, выкладчыцы, пісьменніцы, аўтаркі, каардынатаркі і тэлевядоўцы шэрагу праектаў на «Белсат».


Afiša

Што ў праграме?

— Блок тэарэтычных і практычных заняткаў.
— Прыватныя і камандныя кансультацыі.
— Прэзентацыя вашых праектаў.
— Адказы на пытанні удзельнікаў.
— Рэалізацыя найцікавейшых праектаў.

«Мы разбярэм ваш праект ад ідэі да падзеі, дапаможам з фармулёўкамі, сцэнаром, рэалізацыяй», — абяцаюць арганізатары акселератара.

Што змогуць удзельнікі?

— распрацаваць і правесці сваё мерапрыемства на прадстаўленай арганізатарамі пляцоўцы у Варшаве (альбо ў іншым горадзе/анлайн);
— распрацаваць альбо стварыць сайт/сацсеткі вашага праекту з дапамогай спецыялістаў;
— рэалізаваць свае задумы анлайн.

Afiša

Што трэба для ўдзелу?

— Мець сфармаваную ідэю і быць гатовым/ай да яе рэалізацыі.
— Запоўніць гугл-форму  і чакаць адказу на пошту з далейшымі інструкцыямі.
— Быць гатовым/ай прысутнічаць на 80% заняткаў.

Заяўкі прымаюцца да 7 траўня 23:59. Колькасць месцаў абмежаваная.