Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс па падкастынгу

Гняздо беларускага падкастынгу Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс, які будзе прысвечаны як азам падкастынгу (гуказапіс, мантаж), так і асобным нюансам у працы з вашым шоу (стварэнне джынглаў, публікацыя).


490.jpg

Belarus Podcast Hub — сайт пра беларускую падкаст-сферу. Ён створаны як для аматараў аўдыяльных медыя, якія змогуць знайсці ладную колькасць беларускіх падкастаў, сабраных у адным каталозе, так і для вытворцаў аўдыяшоу. Для апошніх на сайце прадстаўлены блок артыкулаў і навін пра падкаст-індустрыю. Там можна будзе пачытаць пра абсталяванне і тэхнічныя рэчы, сусветныя трэнды і сакрэты падкаставых наратываў, а таксама гутаркі з вытворцамі беларускіх падкастаў.

Курс можа быць цікавы як аматарам падкастаў, якія толькі жадаюць запусціць сваё ўласнае шоу, так і ўжо сталым стваральнікам падкастаў, якія хацелі б удасканаліць свае веды ў пэўнай вобласці працы з праектам.

Курс уключае ў сябе чатыры анлайн-сустрэчы ў сярэдзіне снежня 2022 года (арыентаваны час — вечары ў будні), а таксама хатнія заданні падчас курса.

491.png

Наш курс бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана, таму мы будзем аддаваць перавагу кандыдатам, якія:

ужо робяць падкаст;

маюць прапрацаваную ідэю падкаста.

Для таго каб падаць заяўку на ўдзел у курсе, просім вас запоўніць наступную форму.

Дэдлайн падачы — 4 снежня 23:59.

паводле прэс-рэлізу