Вольны Беларускі Універсітэт абвесціў набор на 8 унікальных міні-курсаў

ВБЎ аб’яўляе набор на 8 унікальных міні-курсаў на польскай мове, якія ахопліваюць самыя актуальныя тэмы ў сферы бяспекі, кіравання, новых тэхналогій і камунікацый. Гэта выдатная магчымасць пашырыць свае веды і набыць новыя навыкі для паспяховага развіцця кар’еры. Дэдлайн падачы заявак — 11 лістапада.


Studenty

Як патрапіць на міні-курс?

Дэзінфармацыя і бяспека

Даведайцеся, як дэзінфармацыя ўплывае на бяспеку і інфармацыйную прастору. Курс уключае тэмы fact-checking, аналіз fake news і deep fake, а таксама барацьбу з дэзінфармацыяй на міжнароднай арэне. Вы прааналізуеце інфармацыйныя войны з пункту гледжання супрацьстаяння ў сацыяльных сетках, як, напрыклад, паміж расійскімі «тролямі» і «кібер-эльфамі».

Рэгістрацыя тут.

Бізнес-прэзентацыі

Вы навучыцеся ствараць пераканаўчыя прэзентацыі ў бізнес-асяроддзі. Курс ахоплівае як візуальныя, так і змястоўныя аспекты прэзентацый, выкарыстанне інструментаў кшталту PowerPoint і Canva, а таксама тэхнікі публічных выступаў. Навучыцеся эфектыўна прадстаўляць свае ідэі і засвоіце Elevator Pitch — новы від кароткіх бізнес-прэзентацый.

Рэгістрацыя тут

Штучны інтэлект і віртуальная рэальнасць у камунікацыі

Запрашаем у свет штучнага інтэлекту і яго прымянення ў сучасных медыя. Вывучым прававыя аспекты ШІ, алгарытмы і мадэлі, а таксама іх уплыў на медыя і камунікацыі. Таксама курс ахоплівае метады аналізу і ацэнкі эфектыўнасці выкарыстання ШІ ў віртуальных камунікацыях.

Рэгістрацыя тут

Fact-checking

Гэты курс прызначаны для тых, хто працуе з інфармацыяй і медыя. Навучымся правяраць дакладнасць інфармацыі, метады распазнання дэзінфармацыі і тэхнікі барацьбы з распаўсюджваннем фэйкавых навін.

Рэгістрацыя тут

Імідж у інтэрнэце

Даведайцеся як фармаваць і абараняць свой імідж у інтэрнэце. Курс ахоплівае тэмы стварэння асабістага і карпаратыўнага брэнда, абароны рэпутацыі, а таксама ролю сацыяльных медыя ў кіраванні іміджам. Разгледзіце IT-бяспеку ў кантэксце стварэння станоўчага вобразу ў сеціве.

Рэгістрацыя тут

Кіраванне камандай

Курс па стварэнню эфектыўных каманд і лідарства. Вы навучыцеся фармаваць паспяховыя каманды, распрацоўваць стратэгіі развіцця, аналізаваць дынаміку працы як маленькіх, так і вялікіх калектываў. Адмысловая ўвага нададзена псіхалогіі групавой працы і пераадоленню цяжкасцяў у каманднай дзейнасці.

Рэгістрацыя тут

Сістэмы міжнароднай бяспекі

Курс ахоплівае тэмы калектыўнай бяспекі, актыўных недзяржаўных гульцоў у сістэме міжнароднай бяспекі і ваеннага супрацоўніцтва ў Еўропе.

Рэгістрацыя тут

Міжнародная энергетычная бяспека

Разуменне энергетычнай бяспекі ў кантэксце міжнародных адносін. Вы вывучыце трансфармацыю энергетычнай палітыкі, ролю новых тэхналогій і міжнародных канфліктаў, звязаных з рэсурсамі.

Рэгістрацыя тут

Дэдлайн падачы заявак: 11.11.2024

Падрабязней на сайце.