Надпіс на абеліску: “Тут спычываюць Героі, палеглыя ў бітве з бальшавікамі…”

18.04.2012 Культура

На цэнтральных могілках Мядзела знойдзены абеліск і пяць магілаў польскіх невядомых жаўнераў, палеглых ў бітве з бальшавікамі 1920 годзе пад Мядзелам. Надпіс на падмурку абеліска добра захаваўся, што й дапамагло мясцовым дэмакратычным актывістам  ідэнтыфікаваць яго паходжаньне: “11 лістапада 1933 года, у пятнаццатую гадавіну вяртаньня незалежнасьці Польскай джяржавы, узьнесьла гэты помнік Героям удзячнае грамадства мядзельскай гміны.”

Аднак, надпіс на абеліску сьведчыць сам за сябе: “Тут спачываюць невядомыя польскія жаўнеры, палеглыя ў 1920 годзе падчас абароны Айчыны ў бітве з бальшавікамі пад Мядзелам.” Сам абеліск мае прыкладна паўтары мэтры вышынёй і ляжыць павалены побач.

“Помнік гэты быў збураны бальшавікамі. Калі тыя прыйшлі, зьнішчалі ўсе польскія сьляды. Абеліск польскім жаўнерам не маглі паваліць проста так. Вельмі моцна быў усталяваны, якасна. Што прыдумалі бальшавікі – падкладі дынаміт.” – успамінае Віктар Баніфацавіч Гараднічы, самы стары жыхар Мядзела.

Руслан Шошын, narodny.by