• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.09.2023 | Вандруем разам

6 нагодаў наведаць Быхаў

Сёння ў традыцыйнай вандроўцы скіруемся на Магілёўшчыну, у старажытны горад Быхаў. Гэта не тыповае для турыстаў месца, а дарма. Тут можна ўбачыць помнікі, якія захаваліся да нашага часу ажно з ХVII стагоддзя: старадаўні замак, рэшткі кляштара канонікаў рэгулярных латэранскіх, адну з ацалелых сінагог і шмат іншых цікавостак.


byhau-panarama
Быхаў, панарама. Фота: planetabelarus.by

Горад Быхаў упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах, а дакладней, у «Спісе рускіх гарадоў гарадоў далёкіх і блізкіх» у 1430 годзе. Вядома, што першыя паселішчы тут, на высокім беразе Дняпра, існавалі значна раней за Сярэднявечча, ужо ў перыяд каменнага, бронзавага, жалезнага веку, пра што сведчыць процьма археалагічных помнікаў у ваколіцах сучаснага горада. Увогуле Быхаў з’яўляецца адным з лідараў па колькасці археалагічных помнікаў у Беларусі, іх налічваецца тут больш за паўтары сотні.

Bychaŭ
Быхаў, гравюра 1648–1654 гг.

Замак Хадкевічаў-Сапегаў

Пра існаванне абарончых умацаванняў вакол старажытнага горада вядома ўжо з XV стагоддзя, але на той час усе яны былі драўлянымі. Рэшткі ж мураванай фартыфікацыйнай забудовы, якія можам пабачыць сёння, належаць да замка, узвядзенне якога пачаў знакаміты вайсковы дзеяч гетман ВКЛ Ян Караль Хадкевіч у 1590 годзе.

byhau-zamak-hadkevichau-sapegau
Быхаў, замак Хадкевічаў-Сапегаў

Будаўніцтва ўмацаванага палаца ў стылі барока было завершана ў 1619-м. У 1621 годзе Быхаў перайшоў ва ўладанні Сапегаў, і новыя гаспадары працягнулі ўзвядзенне сістэмы бастыённых абарончых умацаванняў вакол замка, тады комплекс будынкаў набыў рэнесансныя рысы.

byhau-zamak-hadkevichau-sapegau
Быхаў, замак Хадкевічаў-Сапегаў

За доўгі час свайго існавання быхаўскі замак перажыў шмат як няўдалых, так і паспяховых аблог ды штурмаў: і казацкіх, і маскоўскага войска. На патрэбу абароны ў XVI–XVIII стагоддзях тут была створана адмысловая людвісарня, дзе высокакваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і іншую зброю ды вайсковы рыштунак. Вядома, што вырабы быхаўскіх замкавых збройнікаў карысталіся вялікім попытам як у дзяржаве, так і ў замежжы.

Не выпадкова ўжо пасля таго, як Быхаў патрапіў у склад Расійскай імперыі, яму быў нададзены герб з выявай дзвюх гармат у чырвоным полі, на аснове якога ў 2001 годзе стварылі і сучасны герб горада.

byhau-zamak-hadkevichau-sapegau
 Быхаў, замак Хадкевічаў-Сапегаў

На жаль, з унутраных інтэр’ераў замка да сёння нічога не захавалася. Пасля Лістападаўскага паўстання, у якім уладальнікі быхаўскага замка Сапегі прынялі ўдзел, будынак быў сканфіскаваны расійскімі ўладамі і ператвораны ў вайсковыя казармы.

У ХХ стагоддзі ў колішнім замку, што паступова занепадаў, месціўся дрэваапрацоўчы цэх. А ў 2004 годзе тут здарыўся пажар, пасля якога разбурэнне будынка паскорылася. Зараз замак чакае рэстаўрацыі.

byhau-zamak-hadkevichau-sapegau
Быхаў, замак Хадкевічаў-Сапегаў

byhau-zamak-hadkevichau-sapegau
Быхаў, замак Хадкевічаў-Сапегаў

Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх

На поўнач ад замка можна пабачыць яшчэ адну старадаўнюю пабудову, якая захавалася з часоў, калі ў Быхаве гаспадарыў род Хадкевічаў.

Ян караль Хадкевіч у 1619 годзе фундаваў тут узвядзенне драўлянага кляштара і касцёла Святога Казіміра пры ім. Мураваны комплекс будынкаў на месцы драўлянага ўзвялі ўжо Сапегі ў 1765 годзе.

byhau-kolishni-klyashtar-rehgulyarnyh-kanonikau-latehranskih
Быхаў, колішні кляштар і касцёл рэгулярных канонікаў латэранскіх. Фота: wikimedia.org

Пасля паразы Лістападаўскага паўстання кляштар быў скасаваны расійскімі ўладамі, а ў будынку ў стылі класіцызм была размешчана жаночая гімназія, а пасля 1917-га і дзяржаўная вязніца. У 1930-я гады за Саветамі званіца касцёла была ўзарваная, а ў 1960-я храм цалкам зруйнавалі. Да нашага часу ацалеў толькі будынак кляштару, але і ён не належыць вернікам, зараз там размяшчаецца Быхаўскі лясгас.

byhau-kolishni-klyashtar-rehgulyarnyh-kanonikau-latehranskih
Фота Быхаў, колішні кляштар рэгулярных канонікаў латэранскіх

Сінагога

Мураваная сінагога ў стылі позняга рэнесансу з рысамі ранняга барока была ўзведзена ў Быхаве пад патрэбы мясцовых яўрэяў на пачатку XVII стагоддзя ў 1620 годзе (паводле іншых звестак, у 1640-м). Гэты будынак сёння можна пабачыць недалёка ад колішняга кляштару рэгулярных канонікаў латэранскіх. Паводле мясцовай легенды, яўрэі атрымалі дазвол на пабудову сінагогі ад тагачасных гаспадароў Быхава Сапегаў у самым цэнтры з умовай, што будынак не будзе вылучацца з асноўнага архітэктурнага ансамбля горада.

byhau-sinahoha
Быхаў, сінагога

Сінагогу адрознівае лаканічнасць формы ды сціпласць дэкору, масіўныя сцены будынка, каля двух метраў таўшчынёй, адсылаюць да абарончай архітэктуры, што характэрна для часу пабудовы сінагогі. На круглай вуглавой абарончай вежы будынка можна заўважыць захаваныя вокны-байніцы. Унутры сінагога была дэкараваная ляпнінай ды роспісамі, але ж да нашага часу нічога не захавалася. Часткова ў будынку ацалела аўтэнтычная біма — трыбуна ў цэнтры малітоўнага дома для публічнага чытання рэлігійных тэкстаў.

byhau-sinahoha
Быхаў, біма ў сінагозе. Фота: wikimedia.org

У ХХ стагоддзі сінагога была пераўладкавана пад сховішча. Сёння будынак не выкарыстоўваецца і паступова занепадае, хоць і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

byhau-sinahoha
Быхаў, сінагога. Фота: radzima.org

Свята-Траецкая царква

Драўляная Свята-Траецкая царква, узведзеная ў Быхаве ў 1890–1899 гг., з’яўляецца адметным помнікам беларускага драўлянага дойлідства, безумоўна, вартым увагі вандроўнікаў. Бажніца дзейнічала да 1938 года, пакуль савецкая ўлада яе не скасавала.

 byhau-svyata-traeckaya-carkva
Быхаў, Свята-Траецкая царква. Фота: planetabelarus.by

byhau-svyata-traeckaya-carkva
Быхаў, Свята-Траецкая царква

Але падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць храма была адноўлена і не прыпынялася да сённяшняга часу. Зараз пры царкве працуюць нядзельная школа і бібліятэка. У нядзельнай школцы святар з навучэнцамі канструююць авіямадэлі і з гонарам дэманструюць іх наведнікам.

byhau-svyata-traeckaya-carkva-nadzelnaya-shkola
Быхаў, Свята-Траецкая царква, нядзельная школа

Абраз Маці Божай Адзігітрыі Баркалабаўскай

За савецкім часам у Свята-Траецкім храме захоўваўся цудадзейны абраз XVI–XVII стагоддзяў «Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская» — выбітны ўзор беларускай школы іканапісу з характэрнымі старажытнавізантыйскімі рысамі.

abraz-maci-bozhaya-adzigitryya-barkalabauskaya.
Абраз «Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская»

Абраз быў перанесены ў Быхаў са зруйнаванага ў 1918 годзе Саветамі старадаўняга Свята-Узнясенскага жаночага праваслаўнага кляштара ў суседнім мястэчку Баркалабава. Сёння ў царкве Быхава захоўваецца ягоная копія. Арыгінал жа можна пабачыць, ад’ехаўшы 12 кіламетраў ад Быхава на паўночны ўсход у напрамку Баркалабава. З 2008 года тут пачалося аднаўленне комплекса манастырскіх будынкаў, у тым ліку і Свята-Узнясенскай царквы. Абраз быў перанесены ў адноўлены будынак 25 ліпеня 2010 года.

Местачковая забудова канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя

У 1902 годзе праз Быхаў быў пракладзены адрэзак чыгункі Ворша —Жлобін, і гэта надало моцны штуршок эканамічнаму развіццю мястэчка. Будынак вакзала пачатку ХХ стагоддзя захаваўся тут у паменшаным выглядзе, бо быў пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны і страціў свае бакавыя крылы.

byhau-chygunachny-vakzal
Быхаў, чыгуначнвакзал. Фота: vaы latsuga.by

Ужо праз дзесяць гадоў пасля запуску чыгункі ў Быхаве адчыніўся першы кінатэатр, быў узведзены мост праз Дняпро, функцыянавалі ажно шэсць навучальных установаў. Будынак адной з іх, мужчынскай гімназіі 1903 года, захаваўся да сёння. Яго можна пабачыць у цэнтры, недалёка ад замка, як і колішнюю дзяржаўную скарбніцу канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.

 byhau-kolishnyaya-muzhchynskaya-gimnaziya
 Быхаў, колішняя мужчынская гімназія. Фота: valatsuga.by

 byhau-kolishnyaya-skarbnica
Быхаў, колішняя скарбніца. Фота: valatsuga.by

Язэп Вараніцкі, budzma.org

Чытайце яшчэ: 9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип