Напачатку лета ў Іванаўскім раёне адкрыецца персанальная галерэя жывапісца Аляксея Кузьміча

1 чэрвеня бягучага года ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна адкрыецца персанальная галерэя вядомага беларускага жывапісца Аляксея Кузьміча.

Аляксей Кузьміч, што сусветна вядомы палотнамі з выявай  жанчыны-маці, родам з названай вёскі.

Ён памёр напрыканцы 2013 года. Клопатамі родных і прыхільнікаў творчасці Кузьміча ў памяць аб таленавітым мастаку першым днем лета ў Махроўскім Доме культуры адкрыецца галерэя яго карцін. Ініцыятыву таксама падтрымаў Брэсцкі райвыканкам, Іванаўскі райвыканкам і абласны краязнаўчы музей.
Галерэя стане часткай афіцыйнага турыстычнага маршруту. Наведвальнікі акрамя тысячнай калекцыі Мадонн, пабачаць псіхалагічныя партрэты Стэфаніі Станюты, Міхаіла Пташука, Марыі Захарэвіч і іншых беларускіх культурных дзеячаў.

 

Текст: Дар’я Гарбацкая/ Pinsk.TV

Тэгі: