Арт-аб’ект адкрыўся ў Салігорску, на тарцы дома № 1 па вуліцы Леніна, піша marketing.by.
За аснову сюжэту салігорскага мурала ўзяты класічныя і агульныя для многіх культур вобразы Айца-Неба і Маці-Зямлі. На мурале «Нараджэнне» захаваны момант з’яўлення новага жыцця, які рэалізаваны праз выяву парастка як плёну саюза неба (мужчынскага пачатку) і зямлі (жаночага). Гэта свайго роду метафара зараджэння горада, а зялёная стужка, нібы ўплеценая ў валасы жанчыны, — сімвал новага імпульсу і развіцця.
Сувязь з сучаснасцю Салігорска перададзена праз дасылкі да галоўнага дару зямлі гораду — нетраў Старобінскага радовішча. На карціне фактура пакладаў калійнай солі выкарыстана ў валасах жаночага персанажа.
Чытайце яшчэ: У цэнтры Ліды з'явіўся мурал пра каханне, старажытныя плямёны і гарадскую культуру
Як ствараўся мурал у Салігорску — можна паглядзець у гэтым відэа: