Ён не адчыняецца ні ў Беларусі, ні з-за мяжы.
«Блакіроўка настолькі глыбокая, што мы не маем доступу нават да адмінкі сайта, каб выправіць тыя недахопы, на якія звярнула нашу ўвагу Міністэрства інфармацыі. Разлічваем, што бліжэйшым часам праблема будзе вырашана, мы робім для гэтага ўсё магчымае. І немагчымае таксама. Рэдакцыя па-ранейшаму знаходзіцца ў Беларусі, мы строга прытрымліваемся дзеючага заканадаўства, працуем адкрыта і легальна. На сённяшні момант у нас застаўся тэлеграм-канал і электронная версія газеты. PDF-файл мы два разы на тыдзень адпраўляем кожнаму нашаму падпісчыку на электронную пошту» — распавядае рэдакцыя газеты.
Падпісацца на PDF-версію «Народнай Волі» можна на сайце belpressa.by. Для гэтага трэба зайсці на сайт, націснуць укладку «2022» і выбраць месяцы, на якія вы будзеце афармляць падпіску. Кошт падпіскі — 9 рублёў 48 капеек.
Паводле прэс-рэлізу.