Судзілі жанчыну паводле «народнага» арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), павемляюць праваабаронцы. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Наталля — былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйна рады. Яна падтрымала забастоўку і пратэсты студэнтаў.
Дуліну затрымалі 3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.
Чытайце таксама: «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў