Натуральныя падарункі ад палешукоў

Да асіплых галасоў прайшлі канцэрты-сустрэчы Антаніны Хатэнка і Алеся Камоцкага ў сярэдніх школах Пружанскага раёну 21–22 кастрычніка.

Канцэрты-сустрэчы адбыліся ў СШ № 5 Пружанаў Брэсцкай вобласці і ў СШ в. Шані Пружанскага раёну.

А. Камоцкі: “Наогул, ад сустрэч са школьнікамі засталіся самыя прыемныя ўражанні. Дзяцей вучыў, як нада жыць. Вось бываюць такія прасвятленні, калі пачынаеш апавядаць, як патрэбна жыць… А потым… Выходзіш з залі і працягваеш жыць так, як дагэтуль…” – па-філасофску і самакрытычна расказвае бард.

Адзін з яскравых момантаў быў, калі артыстам падаравалі рамку мёда.
“Нам падаравалі цэлую рамку мёда. Барзымі шчанятамі нас пакуль не адорвалі, а вось мёдам – першы раз. Вельмі прыемна”, – смяецца Алесь Камоцкі.

Сустрэчы ладзіліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: , ,