• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.05.2022 | Грамадства Беларуская мова

Сяргей Навумчык: «Усё пачынаецца з мовы. Спачатку – руская мова, потым – «іскандэры»

«Год ці болей таму некаторыя інтэлектуалы даказвалі мне, што арышт двух дзясяткаў пэнсіянэраў ў электрычцы, якія чыталі кнігі беларускіх пісьменьнікаў на беларускай мове — гэта ніякі не этнацыд, мова тут толькі нюанс, і што іх затрымалі б, нават калі б яны трымалі ў руках кнігі з „Полного собрания сочинений Л.Н. Толстого“», — піша ў сваім тэлеграм-канале журналіст Сяргей Навумчык.



rodnajamova_1_logo_1.gif
Ілюстрацыя «Новага Часу»

Фармальна нібы і так — дадам нават, што іх бы затрымалі, калі б яны чыталі юбілейны зборнік «Традиции и новаторство: славный путь белорусских чекистов. К 100-летию КГБ РБ» (не гугліце назву, я яе выдумаў, але, думаю, нешта падобнае выйшла). Тут галоўнае — пратэст, несанкцыяваная акцыя, а беларуская мова, казалі мне, — у дадзеным выпадку не галоўнае.

Вось жа, менавіта мова ў гэтым выпадку якраз і галоўнае. Перакананы, што абсалютная большасьць тых пэнсіянэраў (калі ня ўсе) у жыцьці размаўляюць па-руску, а ў некаторых зь іх у хатніх бібліятэках няма ніводнай кнігі па-беларуску (што нядзіўна з улікам 28-гадовай дыскрымінацыйнай палітыкі ўлады).

Але для свайго палітычнага самавыяўленьня яны абралі кнігі менавіта на беларускай мове.

І гэта — ключавое.

У любой іншай краіне менавіта гэты «нюанс» быў бы галоўным у ацэнках інтэлектуалаў і праваабаронцаў. Асабліва ў той краіне, дзе мова карэннай нацыі даўно і мэтанакіравана дыскрымінуецца, дзе яна зьяўляецца дастатковай прыкметай, каб чалавек быў затрыманы, зьбіты, асуджаны (засудзіць фармальна знойдзецца за што).

Бо нацыянальная ідэнтычнасьць — самая «тонкая» катэгорыя, для публічнай дыскусіі вакол якой у заходнім грамадзтве якой патрэбная салідная філасофская, гістарычная, паліталагічная падрыхтоўка. І адначасна, любы муніцыпальны палітык разумее, што нацыянальная ідэнтычнасьць — базавы, галоўны падмурак.

Прыклад мы бачым у Францыі, дзе з францускай мовай, здавалася б, усё ў парадку, але калі вы хочаце над сваёй крамай павесіць ангельскамоўную шыльду — вы заплаціце салідны падатак. І справа тут ня ў тым, каб садраць лішнія грошы ў бюджэт краіны. Мэта гэтага — абараніць саму краіну.

Прыклад мы бачым ва Ўкраіне: за слова па-ўкраінску на акупаваных тэрыторыях чалавека хутчэй забьюць, чым не забьюць.

Бо ідэолагі рускага фашызму ў Крамлі разумеюць: усё пачынаецца з мовы. Спачатку — руская мова, і ўжо потым — «іскандэры».

Чаму такія ісьціны зразумелыя мне, які мае толькі звычайны дыплом журфаку БДУ (дзе, як кажуць, чыталі лекцыі пра ўсё і пра нішто), ня мае ні навуковых працаў, ні навуковых ступеняў — і незразумела тым, хто гэтых працаў мае дзясяткі і мае дыпломы дактароў навук?

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Памідораў. «Вялікі сум... Пайшоў з жыцця сузаснавальнік групы...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала новы віртуальны праект у рамках сумеснай ініцыятывы з Беларускім...

valiancina_shauchenka
Афіша Музыка

Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»

15-16 ліпеня ў другі раз ва ўрочышчы Барык ля Гарадка адбудзецца Фестываль Абуджаных «Tutaka». Мэта фестывалю — выказаць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»

Касцёл ў Будславе адкрыецца 3 чэрвеня пасля рэстаўрацыі макаўкі, піша «Народная Воля». Нагадаем: раніцай...

Апошнія навіны

    Музыка
    У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    Гісторыя Літаратура
    Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне
    Афіша Музыка
    Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»
    Грамадства
    Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»
    Грамадства
    Святлана Алексіевіч падпісала Зварот да чалавечнасці
    Грамадства
    Крытык Таццяна Мушынская больш не працуе ў часопісе «Мастацтва»
    Грамадства
    Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых «знайшоўся» ў СІЗА ў Жодзіне
    Грамадства
    «Носьбітам каштоўнасцяў свабоды з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць і гэта бачна ва Украіне і Беларусі»
    Літаратура
    Алексіевіч прадказала ўсё. Новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра «Цынкавых хлопчыкаў»
    Грамадства Літаратура
    «Сабакі Еўропы» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер афіцыйна
    Грамадства
    Менская ўрбаністычная платформа праводзіць бясплатныя кансультацыi для дваровых супольнасцяў
    Грамадства Гісторыя
    Чапаеў. Вяртанне савецкага святога
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Што такое перыядызацыя і як падзяліць гісторыю?
    Культура Грамадства
    «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    Музыка Беларусы свету
    Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак

Афіша

  • 25.05 — 24.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурная анлайн-сустрэча, прысвечаная Адаму Міцкевічу

  • 25.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 25.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 25.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 25.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 25.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 25.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 25.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • Ганна Севярынец: «Забараніць «1984» Оруэла — гэта ж кропля ў моры!»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM