• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.03.2017 | Літаратура

Найбольш знакавыя кнігі Беларусі. Частка 4 (20-11)

У лістападзе мінулага года на нашым сайце быў апублікаваны спіс найбольш знакавых кніг за 500 гадоў беларускага кнігадруку, які быў склаладзены нашымі экспертамі ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”. Мы вырашылі не проста актуалізаваць яго, але падрабязней засяродзіцца на кожнай кнізе. Крытык Ціхан Чарнякевіч падрыхтаваў серыю матэрыялаў, у якіх ён коратка раскрывае важнасць усіх выданняў са спіса. Вашай увазе чацвёртая частка (першая, другая, трэцяя).

 

20. Pan Tadeusz, czyli Ostatni zajazd na Litwie: historia szlachecka z roku 1811 i 1812 we dwunastu księgach wierszem. – Paryż: Wydawca Aleksander Jełowicki, 1834.

Настальгічная гісторыя пра Беларусь, напісаная ў Парыжы геніяльным палякам у час франтальнага раздраю і атамізацыі ўнутры польскай эміграцыі пасля паразы вызвольнага паўстання 1831 года. Рамантычная і ваўянічая аповесць, з шыкоўнымі нёманскімі краявідамі і шляхецкай шматслойнай культурай: этыкетам, заляцаннямі, вайсковай службай, кухняй, памяццю роду. Варта адзначыць сцэны палявання на мядзведзя, дзе адчуеш і Гусоўскага, і каталонскую карыду Хэмінгуэя. Перакладам “Пана Тадэвуша” на беларускую не шанцавала – Дуніну-Марцінкевічу выданне забаранілі, Браніслаў Тарашкевіч перакладаў у польскай турме, Пятро Бітэль – у савецкім ГУЛАГу. Толькі Язэпу Семяжону ўдалося надрукавацца ў мірныя савецкія часы любові да эпікі і раскошных выданняў.

 

19. Ларыса Геніюш. Споведзь / Падрыхт. тэксту, прадм., камент. М.М. Чарняўскага. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 269 с.

Гэтая кніга шмат у чым была першай – першая добрая мастацкая аўтабіяграфія, першае слова пра Заходнюю Беларусь і пражскую эміграцыю, пра ўрад БНР і часы нямецкай акупацыі, пра сталінскі ГУЛАГ. Найгалоўнае – што аўтарка не збіралася ўбудоўвацца ў нейкі канон, бо яго папросту не існавала – як мінімум у кніжнасці да яе, але і не існавала для яе. Бо Геніюш адрынала ўсё, што здавалася не сваім, гаварыла выключна ад уласнага імя і досведу. На той час, напрыканцы 1980-х, ды і на цяперашні, “Споведзь” паўстала ўзорам індывідуальнага чыну, прыкладам нязломнасці і непадуладнасці абставінам.

 

 18. Янка Купала. Жалейка : Вершы. – Пецярбург: Друк. Пянткоўскага, 1908. – 152 с.

Пра Купалу і творы з “Жалейкі” (“А хто там ідзе”, напрыклад) нагаворана шмат, я ж хацеў бы звярнуць увагу на не зусім відавочнае: калі прыкінуць да-“жалейкаўскія” кніжкі беларускамоўных літаратараў, мы ўбачым галоўным чынам баявыя лісткі і сялянскія брашуры, тонкія зборнікі вершаў, выданні ананімных паэм, пераклады, маленькія анталогіі. Іван жа Дамінікавіч паклаў на стол грунтоўную, сур’ёзную паэтычную кнігу. Калі браць адзін аб’ём, нават ён ужо разбіваў тэндэнцыю брашуркавай літаратуры – рэгіянальнай, правінцыйнай, слабаразвітай. Пачынаўся новы этап, і гульня пайшла з іншымі стаўкамі: запускалася прафесійнае краснае пісьменства.

 

 17. Вацлаў Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. – Коўна: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. – 776 с.

Гэтую кнігу шукалі, як папараць-кветку. Лазілі па гарышчах і сутарэннях, выпрошвалі і не вярталі. Перадавалі, як сямейны абраз, ад пакалення да пакалення – таму, хто варты. Ад яе веяла крамолай, таямніцай, нетутэйшасцю. “Шчаслівыя пераможцы лепшыя балоны гісторыі паняволенага брата ўпісывалі ў сваю гісторыю. І колішні патульны сусед ці нават васал, прыбраўшыся ў здзерты з плеч заняпаўшага пурпур, станавіўся «пурпурародным»”, пісаў Ластоўскі ў прадмове да свайго opus magnum. Вернуты законнаму ўладальніку пурпур абярнуўся для аўтара саванам, а для ягоных кніг – больш як паўстагоддзем забароны, выкрэслівання і недапушчэння. Сёння з’ява часткова дэсакралізавалася: факсіміле “Крыўскай кнігі” можа купіць кожны, хто пераадолее сваю прыродную сквапнасць і зробіць крок да бліжэйшай кнігарні.

 

16. Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам : (дасьледзіны беларускага сьветагляду). – Вільня : Беларускае выдавецкае таварыства, 1921. – 71 с.

Плыткая, амаль міфалагічная фігура віленскага ёга Ігната Канчэўскага і ягонае знакамітае эсэ мне бачацца экстрактам беларускага дэкадансу. Калі паяднаць унутры беларускага космасу два полюсы, еўрапейскі Захад і маскоўскі Усход, немагчыма, мы мусім навучыцца жыць па-за імі: пазіцыя мудрага ў тым, каб вада прымала форму рэчышча, але не ў кшталце ахвяры ці інэрцыі, падуладнасці і памяркоўнасці, а – па-над. Будысцкая пустэча і даоскае “нядзеянне” Канчэўскага перагукаецца з трагізмам існавання беларуса амаль анекдатычна, але гэта жарт гроссмайстара-сэнсэя, скіраваны на тое, каб вучні асэнсавалі яго і крыху падумалі. Над “ліючайся формай” Канчэўскага думаем дагэтуль – бо штучка з разраду егіпецкага сфінкса і ўсмешкі Джаконды.

 

 

15. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта // Сцэнічныя творы. Менск: БДВ, 1923.

Увогуле цікава, як гэта робіцца: з рамантычна-сентыментальнага літаратара сярэдняй (для польскай культуры) рукі вырастае класік – беларускі Бэкет, Іянэска і Гаральд Пінтар у адной асобе. Багушэвіч, пішучы ў прадмове да свайго знакамітага (знакавага!) зборніка пра кніжкі пана Марцінкевіча, “нібы смеючыся з нашага брата пісаныя”, не чытаў “Пінскай шляхты”, дзе сканцэнтраваны ў чыстым выглядзе ўвесь татальны беларускі абсурд, значна больш сур’ёзна і глыбока выпісаны, чымся ў якім Аліндарку. Бо ў Аліндарцы і ягоным лёсе працуе схема, а ў тэатры абсурда, прапанаваным “Пінскай шляхтай”, схема разбураецца – і гэтым трапляе ў яблычак рэчаіснасці.

 

14. Васіль Быкаў. Знак бяды : Аповесць. – Мінск : Маст.літ., 1984. – 254 с.

Знакавасць у гэтай кнізе закладзеная ад пачатку – з вокладкі. Гэта і знак пераходу для самога аўтара: у доўгіх пошуках змены ў самім сабе, намацваючы мадэрнізацыю сябе як ваеннага аўтара, ён звяртаецца да сямейнай сагі – апрабаванай Чорным і Мележам. Увесь досвед трагізму застаецца пры Быкаве, але ў карціне класічнай патавай сітуацыі нарастае кампазіцыйнае мяса з сталінскіх 1920-х і 1930-х, нацыянальнай ідэі, разгалінаванай сімволікі і амбівалентнасці персанажаў. Што і выштурхоўвае Быкава на іншы, шматфактарны аналіз быцця. І, безумоўна, на ўласнабеларускую тэму, з якой ён не расстанецца да самага канца.

 

13. Янка Брыль, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік. Я з вогненнай вёскі… – Мінск : Маст.літ., 1975. – 448 с. : іл. + 2 грампласцінкі.

Наш першы крок да вуснай гісторыі, рынку нон-фікшн і Нобелеўскай прэміі па літаратуры – ўнікальная ідэя Алеся Адамовіча, увасобленая трыма выдатнымі літаратарамі (адзін з якіх быў яшчэ і выдатным фатографам) у аб’ёмны цяжкі том – з супервокладкамі, дыскамі і фотаўстаўкамі. Канечне, пад гэтым савецкім выдавецкім шыкам не ўбачыш доўгіх гадоў узгадненняў і перапісванняў, выкасаваных цэнзураю старонак, патрапаных нерваў і сарваных галасоў. Нават самыя магнітафонныя стужкі, як распавядаў Янка Брыль, дбайна адсочваліся і захоўваліся пад кантролем увішных органаў. Прапагандысцкую карцінку не дазвалялася мяняць, але аўтарам удалося паглыбіць оптыку, бо на першы план выйшлі не лічбы, героі, подзвігі, а найскладанейшыя адзінкавыя лёсы тых, каму ўдалося выжыць падчас карных экспедыцый ІІ сусветнай вайны. Выпадкі, гісторыі, сітуацыі. Тое, што дазваляе аддзяліць святло ад цемры.

 

12. Власт. Кароткая гісторыя Беларусі : з 40 рысункамі. – Вільня : Друкарня М. Кухты, 1910. – IV, 104 с.

 “Формаў трупехлых я вораг дасконны, сьцежак стаптаных ня зношу тварэньні; новым імкненьням даць новыя формы, новыя словы й дум выражэньня стаўлю я мэтай”, напісаў аднойчы сваё крэда Вацлаў Ластоўскі. Цяпер нават цяжка сабе ўявіць наколькі была патрэбная тая новая форма, у якую ўклалася “Кароткая гісторыя Беларусі” – яе замаўлялі проста пачкамі ў лацінскім і кірылічным шрыфце. Дзіва што: беларус-інтэлектуал прапанаваў свой нацыянальны пункт гледжання на Сярэднявечча і Рэнесанс тады, калі нават і заікацца пра яго ніхто не пачынаў. Што ж, сказаў Ластоўскі, здзекуецеся вы, “вялікія народы”, што няма ў Беларусі ні гісторыі, ні тэрыторыі, ні спадчыны, таму і прэтэндаваць ні на што нельга? Дык вы ж самі ўсё ў нас скралі, грабежнікі. Усё ў нас было, ёсць і будзе. Кніга была сапраўдным адкрыццём для жыхароў “Паўночна-Заходняга краю”, “ускраіны імперыі” – нарэшце нехта наважыўся ўзяць рэванш, нанесці “заходнерусам” удар у адказ. І выйшаў пераможцам.

 

11. Максім Гарэцкі. Дзьве душы : Повесьць. – Вільна : Б.в., 1919. – 192 с.

На дзіва плённы для Гарэцкага год – “Гісторыя беларускае літаратуры”, “Хрэстаматыя”, апавяданні, “Дзве душы”. Але да віленскіх Базыльянскіх муроў, літаральна колькі месяцаў да 1919-га быў Смаленск і частыя гутаркі з Янкам Купалам пра разарваны напалам край, дзе змагаецца былое з будучыняй, Еўропа з Азіяй, паляк з маскавітам. І як у гэтай дваістасці знойдзе сябе тутэйшы тубылец, разрэзаны часам і прасторай? Купала ўкладзе гэтыя гутаркі ў вершы і п’есу пра тутэйшых. Гарэцкі – у раман (тытульная “повесць” з польскае – і ёсць раман) пра чалавека, расцятага на дзве паловы, Ігната Абдзіраловіча. Верш і раман справакуюць філасофскі трактат Канчэўскага: кола замкнецца і пакруціцца праз усё ХХ стагоддзе. Зрэшты, і сёння асноўная інтрыга беларускага мыслення вярэдзіць і вабіць – дзякуй, Максім Іванавіч і Іван Дамінікавіч, за вашыя смаленскія размовы.

 

 

Ціхан Чарнякевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю

Быць беларусам — не быць скотам, гэта ведае ўжо, здаецца, кожны. Аднак у далейшай дыскусіі наконт паходжання і нацыянальнага...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип