• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.04.2022 | Культура Асоба

Не гнуўся і не згінаўся. Міхась Скобла пра Анатоля Вярцінскага

Памёр Анатоль Вярцінскі. «Калі паміраюць паэты, / што ні перад кім не гнуцца, / у чалавецтва прасветы / на ўсе вякі застаюцца». Гэтыя радкі згадаліся мне адразу, калі пачуў пра сыход з зямнога жыцця Анатоля Ілліча Вярцінскага, піша Міхась Скобла у «Народнай Волі». 


48.jpg

Выдатнага паэта і грамадскага дзеяча, які ў справе адстойвання беларушчыны не гнуўся і не згінаўся ні перад кім. І за пісьмовым сталом, і на парламенцкай трыбуне, і на адказнай рэдактарскай пасадзе ён паводзіў сябе годна. Тыднёвік творчай інтэлігенцыі «Літаратура і мастацтва» ў час, калі яго ўзначальваў Вярцінскі (1986–1990), стаў узорам пісьменніцкай смеласці, трыбунай для вострых публіцыстычных дыскусій, да якіх прыслухоўваліся ўсе — і ўлада, і апазіцыя. Свой «лімаўскі» запал Анатоль Ілліч не страціў і стаўшы дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, дзе яму даводзілася і тэкст Канстытуцыі незалежнай Беларусі рэдагаваць, і Дзень Незалежнасці 27 ліпеня з парламенцкай трыбуны абвяшчаць.

І ўсё ж галоўным прызначэннем, нават пакліканнем для Анатоля Вярцінскага была паэзія. Як паэт ён пазнавальны з першага радка — арыгінальна-роздумны, мудра-афарыстычны. Памятаю, якім адкрыццём і скарбонкай паэтычных афарызмаў стала для мяне, у той час яшчэ студэнта, яго кніга «Ветрана». Атмасфера тады, у сярэдзіне 1980-х, была даволі гнятлівая, хацелася свежага паветра, і кніга тая зрабілася для мяне своеасаблівай кіслароднай падушкай. Чытаў — як дыхаў...

Калі паспрабаваць адным словам вызначыць галоўны матыў і сутнасць паэзіі Анатоля Вярцінскага, то гэта, на маю думку, жыццесцвярджальнасць. Нездарма адна з ягоных кніг мае назву «Жыцьмем». Дзеясловы жыцця дамінуюць у вершах і паэмах Вярцінскага, бадзёра перагукваюцца між сабой: «жыцьме мой родзе, мой народзе», «прагучаў тройчы вокліч, што радзіма жыве», «жыццё ж не канчаецца, жыццё прадаўжаецца»... А вось як паэт канкрэтызаваў славуты купалаўскі кліч «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі»: «Jeszcze Polska nie zginęła... / Ще не вмерла Украіна... / І жыве на свеце белым / Беларусь, мая краіна». Жыццё краіны Беларусі для паэта і грамадзяніна Вярцінскага было галоўным і штодзённым клопатам. Ужо моцна хворы, ён дужа перажываў з-за тых бясчынстваў і рэпрэсій, якія ніяк не спыняцца на беларускай зямлі.

Анатоль Ілліч да апошніх гадоў жыў актыўным жыццём, глядзеў на свет і па-маладому здзіўляўся, таму і не ведаў старэчага песімізму. Вось як, да прыкладу, узрушыў яго, васьмідзесяцігадовага, расквітнелы сад: «Глядзеў я на вішні, яблыні, / на гэты цуд новаяўлены, / глядзеў на белую квецень / і адыходзіў душой. / Такое было адчуванне, / такое было хваляванне, / якое бывае ў храме / з яго ўрачыстай імшой». Паверце, гэта вельмі рэдкая з’ява, калі паэт і ў сталым веку не развучыўся глядзець на свет па-юнацку.

Анатоль Вярцінскі любіў дарыць сваім сябрам нечаканыя падарункі. Аднойчы ён падараваў мне... Каран. Разгарнуўшы яго наўгад, я ўслых — з вялікім здзіўленнем — прачытаў: «Паэты — хлусы, якія блукаюць па раўнінах і гавораць тое, чаго самі не робяць». Рызыкуючы наклікаць на сябе гнеў прарока Мухамеда, мы тады з Анатолем Іллічом прыйшлі да агульнай думкі, што беларускіх паэтаў тыя словы ніякім чынам не датычацца.

Бо ў Беларусі паэт — і творца, і абаронца, і араты, і сейбіт, і жнец на айчынным рэдка калі ўраджайным палетку.

Такім быў і такім запомніцца мне Анатоль Вярцінскі.

***

Развітанне пройдзе 23 красавіка ў Мінску ў рытуальнай залі на вул. Альшэўскага, 12. Пачатак а 12-ай гадзіне.

«Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое моўная дыскрымінацыя?

Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Гатуем з «Будзьма!»

Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»

Хочацца салодкага, але не ведаеце, чаго менавіта? Прапануем прыгатаваць кварккойльхен і братэпфель. Не зразумелі,...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM