• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
30.05.2022 | Грамадства

(НЕ)Іерархічная вайна?

Філосафка і выкладчыца, аўтарка кнігі «У рэвалюцыі жаночы твар» Вольга Шпарага пра характар і асаблівасці беларускага пратэсту, адмыслова для Сойкі разважае пра характар і асаблівасці вайны ва Украіне, у якую так ці інакш уцягнутыя ўсе мы.


95.png

Любая вайна азначае з’яўленне новых сацыяльных іерархій і ўладных асіметрый, якія любяць крытыкаваць гендарныя і фемінісцкія даследчыцы.

Як вайна спрашчае свет

Так, у перыяд вайны перамяшчэнні па горадзе ці любой адкрытай прасторы, як і магчымасці камунікацыі, абмяжоўваюцца. Сірэны павінны разумецца адназначна — як сігнал спусціцца ў сховішча. Усе міжчалавечыя стасункі, як і праца грамадскіх інстытутаў — школ, лякарняў, міліцыі, — падпарадкоўваюцца, у канчатковым выніку, адной мэце — перамагчы на полі бою і спрыяць гэтай перамозе ў тыле. Усе людзі падзяляюцца на сяброў і ворагаў. Грамадскія інстытуты выстройваюцца ў іерархію, на вяршыні якой аказваецца армія.

Тое ж самае адбываецца з эмоцыямі. Галоўнымі сярод іх падчас вайны становяцца нянавісць і гонар: нянавісць дазваляе не бачыць у ворагах людзей, забойства якіх не дазволена ў сучасных дэмакратычных грамадствах, а гонар дазваляе збірацца з сіламі, натхняючыся перамогамі на фронце і подзвігамі ў тыле. Такія разнастайныя эмоцыі, як спачуванне, радасць, сумнеў, нясмеласць і тым больш крытычнае стаўленне да іх, адыходзяць на другі план, дапамагаючы тым самым быць часткай аднаго згуртаванага калектыву, падпарадкоўваць свае розныя ідэнтычнасці адной — грамадзянкі/грамадзяніна сваёй краіны, на якую вераломна напала іншая краіна.

Жанчыны і мужчыны на вайне

Іерархіям аказваюцца падпарадкаваныя і розныя сацыяльныя ролі. На поле бою змагаюцца мужчыны, а дапамогай і працай у тыле занятыя жанчыны (і дзеці). Найважнейшай роляй жанчын становіцца таксама эвакуацыя, выратаванне не толькі сябе, але і (сваіх) дзяцей.

Пры гэтым тыя, хто змагаецца, па вызначэнні, інтэрпрэтуюцца як моцныя, а тыя, хто арганізуе аказанне дапамогі, вучыць, музіцыруе, гатуе ежу ў тыле, а таксама займаецца эвакуацыяй сябе і іншых — слабымі. Мужчыны, як і дзясяткі гадоў таму, закліканы абараняць, а жанчыны (і дзеці) — бегчы, дзякуючы чаму першыя становяцца героямі, а другія — ахвярамі.

Аднак, на шчасце, войны і іншыя экстрэмальныя крызісныя сітуацыі сёння не толькі падтрымліваюць гэтыя апазіцыі ваеннага часу, але і ставяць іх пад пытанне. Так, на пачатак 2021 года, паводле дадзеных Мінабароны Украіны, жанчыны складалі 22,8% ад агульнай колькасці вайскоўцаў (для параўнання, у Нямеччыне гэта 12%). Жанчын-камандзіраў, у тым ліку толькі сярод старэйшых афіцэраў, налічваецца 1054. З пачаткам вайсковага ўварвання Расеі ва Украіну колькасць жанчын ва ўзброеных сілах толькі павялічылася, бо жанчыны разам з мужчынамі ўступілі ў падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны (пра канкрэтныя лічбы гаварыць тут, аднак, сёння складана).

У тыле жанчыны таксама не з’яўляюцца толькі падначаленымі — і тым больш ахвярамі. Яны ўваходзяць у палітычнае асяроддзе Уладзіміра Зяленскага — як Ірына Верашчук, міністарка ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый у Кіеве; узначальваюць аддзяленні Нацыянальнай паліцыі — як Дар’я Поліч у Днепрапятроўскай вобласці; кіруюць працай валанцёрак і валанцёраў — як беларуска Карына Пацёмкіна ў Бучы. Жанчыны выкладаюць — як мая ўкраінская каляжанка, гендарная даследчыца Ірына Жарабкіна ў Харкаве, якая нядаўна суарганізавала анлайн фемінісцкую дыскусію аб салідарнасці з Украінай, у якой удзельнічала такая вядомая тэарэтык фемінізму, як Джудзіт Батлер, — і яшчэ 300 чалавек. Жанчыны ва Украіне вядуць рэпартажы для ўкраінскіх і замежных СМІ з украінскіх гарадоў — як Яўгенія Беларусец і Аляўціна Кахідзэ, а таксама выступаюць у ролі менеджарак прастор для аказання дапамогі. Фота Насці, маладой жанчыны з Ірпеня, якая эвакуявала сабак-інвалідаў з гэтага горада, стала вірусным і абляцела сусветныя СМІ. Адначасова мы можам бачыць і адваротнае — мужчын, якія, як беларус Максім Кавалёў, гатуюць для ЗСУ, або выступаюць у тыле і на фронце з канцэртамі, як Святаслаў Вакарчук.

Войны другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя адрозніваюцца ад войнаў папярэдніх эпох таксама тым, што дзеянні, якія ажыццяўляюцца ў іх ходзе, ацэньваюцца скрозь прызму ўніверсальных правоў чалавека. Менавіта дзякуючы гэтай канцэпцыі, якая была юрыдычна замацаваная пасля Другой сусветнай вайны і паслужыла рэакцыяй на яе жахі, сёння магчыма гаварыць пра злачынствы супраць чалавечнасці, а таксама патрабаваць гуманных правілаў вядзення баявых дзеянняў. Да захавання гэтых нормаў заклікаюць сёння не толькі міжнародныя інстытуцыі, але і ўкраінскі бок, чаго нельга сказаць пра расейскі.

Па той бок апазіцыі «моцны-слабы»

Тым не менш, нестэрэатыпнаму стану расейска-ўкраінскай вайны надаецца недастаткова ўвагі ў СМІ. У тым ліку таму, што іерархіі паміж рознымі гендарнымі ролямі прывязаныя да іерархіі паміж прыватнай і публічнай сферамі, якая вызначае наша жыццё і ў мірны час.

Заняткі палітыкай, кіраўніцтва банкамі, прадпрыемствамі і ўніверсітэтамі з’яўляюцца ганаровымі і добра аплочвальнымі, у адрозненне ад працы настаўнікаў, медсясцёр, не кажучы ўжо пра паўсядзённую працу, якая звязана з клопатам пра дзяцей і дом і ляжыць галоўным чынам на плячах маці, застаюцца ў цені прызнання і належнага ўзнагароджання (калі яно наогул ёсць). Сітуацыя вайны сёння не толькі завастрае гэтую несправядлівасць, але і дазваляе зрабіць яе бачнай. Клопат адно пра аднаго, а таксама пра яшчэ больш далікатных у сховішчах ад бамбёжак, аказанне медыцынскай і іншай дапамогі — не менш важны ўнёсак у перамогу, чым бітва на полі бою. І гэта наўрад ці доля слабых.

Менавіта таму феміністкі адмовіліся ад апазіцыі «слабы — моцны» на карысць прызнання ранімасці і далікатнасці кожнай і кожнага з нас — як тых, хто час ад часу (або часта) хварэе, пакутуе ад перагрузак, дэпрэсій і інваліднасці, як занадта бездапаможных у сілу ранняга або, наадварот, старэчага ўзросту. Але яны таксама звязалі гэтую ранімасць са здольнасцю ператвараць яе ў індывідуальныя і сумесныя дзеянні, для якіх, аднак, заўсёды патрэбныя ўмовы — дастатковая колькасць часу для клопату ў бацькоў, даступныя і якасныя медыцына і адукацыя, грамадская салідарнасць, а таксама пераабіраныя палітыкі для ўсіх грамадзян.

Гарызантальнае вымярэнне вайны і міру

Далікатныя і ранімыя становяцца гераінямі і героямі тады, калі знаходзяць сілы і рэсурсы супраціўляцца агрэсіі і гвалту з боку іншых людзей і структур. Вайна з’яўляецца апафеозам такога гвалту, аднак і ўнутры яе, і тым больш пасля яе заканчэння, магчымы іншы свет, ключавымі адносінамі у якім становяцца не вертыкальныя і іерархічныя, а гарызантальныя і раўнапраўныя. Менавіта яны стаяць на варце чалавечага ў сітуацыі вайны — патрабуючы не катаваць палонных і ў цэлым прызнаваць правы чалавека; і на варце дэмакратыі ў сітуацыі міру, з’яўляючыся асновай для таго, каб галасы ўсіх без выключэння грамадзян былі чутныя і ўлічаныя ў грамадскім жыцці.

Таму так важна ўжо сёння прылічаць да герояў не толькі мужчын, а далікатнымі і ранімымі лічыць не толькі жанчын. 

Перамагчы ў вайне, урэшце, азначае не толькі справіцца з агрэсарам тут і цяпер, але і прадухіліць узнаўленне практык агрэсіі і адсутнасці эмпатыі (што мы назіраем з боку многіх іншых еўрапейцаў) у будучыні.

 Увага да гарызантальнага вымярэння ваеннага часу і прызнанне суўдзельнікамі барацьбы і супраціву кожнага і кожнай — найважнейшая ўмова для гэтага.

sojka.io

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў

«Мы вернемся» — зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў
    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM