Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Як пражыць жыццё, вартае прыгодніцкага рамана? Як застацца сабой і не пайсці на службу таталітарнаму рэжыму? Як выстаяць, калі вакол адно ворагі? Ці магчыма ва ўсім гэтым зберагчы сям’ю ды вырасціць сына?.. Няпростая гісторыя Ларысы Геніюш: турмы, ГУЛАГ, агенты, праслушка... — увесь апарат гвалту супраць аднаго Чалавека.
Ці актуальны яе досвед і слова сёння? Пра ўсё гэта — у нашым відэа.