Навуковец адыйшоў у лепшы свет 11 жніўня, пра сумную падзею паведаміў тэлеграм-канал «Куфар старажытнасцяў».
Пра кожную сядзібу Анатоль Федарук, згодна выказванняў калегаў, мог напісаць асобны захапляльны раман. Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут у 1961 годзе. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1970 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1976 года — у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай Акадэміі Навук, быў загадчыкам лабараторыі, намеснікам дырэктара. З 1992 года працуе ў Беларускім педагагічным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры. Выдаў больш за 10 навуковых выданняў па гісторыі беларускіх сядзібаў і батаніцы.