Самы загадкавы і непаліткарэктны беларускі пісьменнік. Юры Станкевіч

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Гэтага аўтара называлі фашыстам, расістам, містыкам, урэшце — культавым ультраправым пісьменнікам. Яго проза — суворая, бескампрамісная, нязручная для ўсіх. Пра што насамрэч пісаў Станкевіч? Чым вылучаецца герой яго твораў? Ці збываліся прароцтвы аўтара? Складаны і супярэчлівы Юры Станкевіч — у нашым відэа.