Нядаўна з дапамогай нейрасеткі Midjourney Onlíner спрабаваў праілюстраваць свае загалоўкі. А гэтым разам вырашыў паглядзець, што намалюе штучны інтэлект пасля ўводу радкоў са знакамітых вершаў беларускіх паэтаў. Глядзім, што атрымалася.
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы!
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
Мора злуе, крэпнуць хвілі,
З дзікім шумам бераг рвуць;
Гром грыміць за вёрсты-мілі,
З мора брызгі ў неба б’юць.
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
Думак вельмі не сушу,
Рукою махаю;
Вып’ю, рэдзькай закушу,—
Мая хата з краю.
Калі вусны шапталі — не трэба! —
дык у вочах свіцілася — любы, імкніся...
І у вочах было вечна палкае мора і неба:
у нязмерных глыбінях нязмерныя высі.
Ты пагладзь мяне, мая матуля,
ласкава, ціхенька, хоць у сне,
як тады, калі пяяла люлі
у дзяцінства казачнай вясне.
Рэч у тым, што Midjourney ілюструе тэкставыя апісанні. З чатырох прапанаваных варыянтаў трэба абраць самы прыдатны, нейрасетка атрымае зваротную сувязь, што менавіта тут яна робіць правільна, і прапануе яшчэ чатыры варыянты на аснове абранага вамі.