Святлана Алексіевіч – першая беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі за ўсю гісторыю існавання краіны. І раней выхадцы з Беларусі атрымлівалі Нобелеўскую прэмію, але беларуска, грамадзянка Беларусі – упершыню. Таму 8 кастрычніка, калі свет даведаўся аб прысуджэнні Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі – гістарычны дзень і для Беларусі, і для беларусаў, незалежна ад месца iх пражывання.
„Беларуска нумар 1 у свеце” – так называюць Святлану Алексіевіч яе чытачы. За ўсю гісторыю існавання Нобелеўскай прэміі з ліку 112 пераможцаў беларуская пісьменніца С. Алексіевіч стала чатырнаццатай жанчынай, якая атрымала прэмію ў галіне літаратуры.
Святлана Алексіевіч працуе ў жанры документальна-мастацкай прозы, сярод яе твораў – кнігі пра чачэнскую вайну, Чарнобыль, дзевяностыя гады і Другую сусветную вайну ( “У вайны не жаночы твар” (1985), “Апошнія сведкі” (1985), “Цынкавыя хлопчыкі” (1990), “Зачараваныя смерцю” (1993), “Чарнобыльская малітва” (1997), “Апошнія сведкі” Сола для дзіцячага голасу” (2004), “Час сэконд хэнд” (2013). Некаторыя з іх перакладзеныя болей, як на 20 моў свету. У Латвіі ў перакладзе на латышскую мову выдадзеныя кнігі “У вайны не жаночы твар” і “Чарнобыльская малітва”.
Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” далучаецца да шматлікіх віншаванняў у адрас Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч і запрашае ўсiх ахвотных узяць удзел у літаратурнай вечарыне “Святкуем Нобелеўскую прэмію разам”.
Мы чакаем чытачоў і прыхільнікаў творчасці Святланы Алексіевіч 19 снежня 2015 г. ў Вялікай зале Асацыяцыi нацыянальных культурных меншасцяў iмя Іты Казакевіч, каб разам адсвяткаваць гэтую падзею. У прысутных будзе магчымасць паглядзець запic трансляцыi цырымонii атрымання ўзнагароды з рук караля Швецыi Карла XVI Густава. Кожны, хто пажадае, зможа паўдзельнічаць у літаратурных чытаннях, прачытаць урывак з твораў Святланы Алексіевіч на любой мове.
Пачынаючы з 19 снежня, у будынку АНКТЛ имя Іты Казакевіч будзе знаходзіцца святочная скрыня для паштовак і віншаванняў Нобелеўскай лаўрэатцы, каб кожны меў магчымасць уласна павіншаваць пісьменніцу. Пазней уся карэспандэнцыя будзе передадзена шаноўнай Святлане Алексіевіч.
Пачатак мерапрыемства – у 15-00
Адрас: г. Рыга, вул. Слокас, 37
Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”