Ноч у кнігарні-2

26.07.2012 Афіша

У ноч з 26 на 27 пры свечках кнігарня логвінаЎ прэзентуе кнігу Адама Глобуса “Крутагорскія казкі”, якія і не казкі зусім, а хорар-гісторыі слэш гарадскія легенды. У-у-у!

Прыходзьце 26 ліпеня аб 11 вечара на Незалежнасці 37а. Уваход – вольны. Кава і гарбата – за намі.Да закрыцця метро спадар Адам абяцае ўкласціся.