У выдавецтве «Полацкія лабірынты» выйшла кніга Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі».
«Мінулы «Зэкамерон» разышоўся вельмі хутка, таму яго вырашылі перавыдаць, а вершы і «Гутаркі» друкуюцца ўпершыню», — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбук прэзідэнтка Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Старт продажаў новай кнігі плануецца 25 траўня ў Варшаве ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу:
14.00 — 14.50 Максім Знак «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі».
Уваход на Кірмаш бясплатны.
Таксма да Дня палітвязняў у Беларусі Беларусі ПЭН падрыхтаваў прынты з выявамі Максіма Знака і Алеся Бяляцкага.
Бясплатна спампаваць макеты прынтоў з выявамі Максіма Знака і Алеся Бяляцкага можна тут.
Чытайце яшчэ: У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» Максіма Знака