Новая кніга пра гістарычную спадчыну Панямоння

10.06.2009 Культура

travels_throught_niemanland2

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей выдаў новую кнігу “Падарожжа па Панямонні”, прысвечаную гісторыка-архітэктурнай спадчыне Гродзенскай вобласці.

Ідэя кнігі паўстала вельмі даўно ў асяродзі музейных супрацоўнікаў, над яе стварэннем працавалі супрацоўнікі гродзенскіх абласных і раённых музеяў.

Кніга ўяўляе сабой 250 старонак аповяду-падарожжа па гарадах і вёсках Панямоння, распавядае пра найбольш адметныя гістарычныя і архітэктурныя помнікі Гродзенскай вобласці. Тэкст цалкам.

Тэгі: