У суполцы «Беларусы Вільні» апублікавалі допіс, у якім бацькоў просяць прайсці ананімнае апытанне і паведаміць пра сваё жаданне аддаць дзіця ў беларускамоўную школу ў Вільні.
Беларуская Гімнаўзія ў Вільні, люты 2020. Фота: Радыё Свабода
«Шаноўныя бацькі дзяцей-беларусаў Вільні!
Мы, беларускія настаўнікі, адукацыйныя прафэсіяналы і вельмі матываваныя бацькі, стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцьця яшчэ адной беларускамоўнай школы. Каб распачаць узаемадзеяньне з дэпартамэнтам адукацыі Літвы і іншымі дзяржаўнымі структурамі, нам неабходна ведаць колькасьць дзяцей, якія могуць стаць вучнямі такой навучальнай установы.
Наша мэта: даць магчымасьць атрымаць беларускім дзецям адукацыю на роднай мове, а таксама стварыць утульную атмасфэру для беларусаў Вільні».
На сённяшні дзень у Літве існуе толькі адна беларускамоўная школа — гімназія імя Францішка Скарыны ў Вільні. Бацькі беларускіх школьнікаў часта наракаюць, што патрапіць туды складана з-за вялікай колькасці жадаючых.
Чытайце яшчэ:
«Мэта — не даць дзецям страціць у сабе беларускае»: школа для маленькіх беларусаў адкрылася ў Познані