Новую выдавецкую серыю прадставяць 26 траўня

18.05.2009 Культура

Прэзентацыя новай выдавецкай серыі Саюзу беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” адбудзецца 26 траўня ў Палацы мастацтваў.

У імпрэзе возьмуць удзел старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч, бард Алесь Камоцкі, паэт Уладзімер Някляеў і іншыя вядомыя літаратары і музыкі Беларусі.

Дзе: Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)
Калі: 26 траўня, 19.00.

Тэгі: