Новы нумар альманаха «Жэўжык» ужо хутка з’явіцца ў кнігарнях

Як паведамляецца на старонцы дзіцячага альманаха ў фэйсбуку, ужо заўтра выданне з’явіцца ў кнігарнях «Акадэмкніга», «Светач» і Цэнтральнай кнігарні. Таксама альманах можна будзе набыць у інтэрнэт-крамах Knihi.by, «Тэхналогія» і «Мой модны кут».


Новы нумар прысвечаны музычным інструментам. Маленькія чытачы на 52-х старонках змогуць даведацца, дзе ў Беларусі знаходзіцца кароль музычных інструментаў, зробяць гітару, спякуць музычны торт і нават збяруць дуду.

0000.jpg