Skaryna Press выдала новы зборнік вершаў Алеся Аркуша

У выдавецтве Skaryna Press выйшаў двухмоўны паэтычны зборнік Алеся Аркуша «Чаму праўда такая слабая? / Dlaczego prawda jest tak słaba?». Пераклад на польскую мову зрабіла літаратуразнаўца, даследніца беларускай літаратуры Бэата Сівек, піша bellit.info.

Zbornik vieršaŭ Aliesia Arkuša

Аўтограф-сэсія адбудзецца 27 красавіка а 13-й гадзіне на стэндзе беларускіх выдавецтваў падчас Беластоцкага кніжнага кірмашу.

Алесь Аркуш — беларускі паэт, празаік і эсэіст. Аўтар шэрагу кніг паэзіі, прозы, эсэістыкі і тэкстаў рок-песень. Творы перакладаліся на польскую, украінскую, расейскую і гішпанскую мовы. Выдавец легендарнага самвыдатаўскага альманаху «Ксэракс Беларускі», якому на змену прыйшоў літаратурны альманах «Калоссе». Стваральнік Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкай суполкі «Полацкае ляда».

Кнігу ўжо цяпер можна набыць у інтэрнэт-кнігарні выдавецтва.